Таронта
горад у Канадзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Таро́нта (англ.: Toronto, афіц.: Toronto Metropolitan Municipality, ІРА: /təˈrɒntoʊ/, мясцовае вымаўленне [ˈtrɑnoʊ] альбо [təˈɹɑnoʊ]) — найбуйнейшы горад Канады, сталіца правінцыі Антарыа. Стаіць над возерам Антарыа. Насельніцтва ў межах горада: 2 503 тыс. (2006). Разам з прыгарадамі насельніцтва Таронта складае 5 556 тыс. чалавек. Таронта з’яўляецца міжнародным фінансавым цэнтрам, а таксама адным з галоўных прамысловых, гандлёвых, адукацыйных, турысцкіх і спартыўных цэнтраў краіны.
Горад
Таронта
Toronto
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле даследаванняў, праведзеных «Economist Intelligence Unit» i «Mercer Human Resource Consulting», Таронта з’яўляецца адным з найболей камфортных гарадоў свету па прычыне нізкай крымінальнасці, чыстага навакольнага асяроддзя, высокага ўзроўню жыцця і дабразычлівага стаўлення жыхароў да людзей іншага паходжання.