Артур Уэлслі Уэлінгтан
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́ртур Уэ́лслі, 1-ы герцаг Уэ́лінгтан (~1.5.1769, Дублін — 14 верасня 1852) — брытанскі дзяржаўны дзеяч, военачальнік.
З роду ірландскіх Уэслі (пасля 1798 — Уэлслі). Пэр Вялікабрытаніі — лорд Уэлінгтан (1809), віконт (1809), граф, маркіз (1812), герцаг (1814). Камандорскі крыж ордэну Лазні (1805), ордэн іспанскага Залатога Руна (1812).
Дэпутат ірландскай Палаты прадстаўнікоў (1790), брытанскай Палаты прадстаўнікоў (1806), пасол у Францыі (1814), член кабінету міністраў (1818), прэм’ер-міністр (1828) (25-ы, 28-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі), мін. зам. спраў (1834). Належаў да партыі Торы.
Мал. лейтэнант (1787), падпалкоўнік (1793), палкоўнік (1799), ген.-маёр (1802), ген.-лейтэнант (1808). Галоўнакамандуючы брытанскімі сіламі ў Майсоры і паўднёвым захадзе Індыі (1800), брытанскімі, потым саюзнымі, сіламі ў Партугаліі і Іспаніі (1808—1814), саюзнымі сіламі ў час напалеонаўскай рэстаўрацыі (1815). Удзельнічаў у фландрскай (чэрвень 1794—красавік 1795), майсорскай (1799—1803), ганаверскай (восень 1805), дацкай (лета 1807) кампаніях, у напалеонаўскіх войнах у Партугаліі і Іспаніі (1808—1813), у Францыі (1813—1814), у кампаніі 1815.
Узяў перамогі ў бітвах пад Асай (1803), Вімейра (1808), Порта (1809), Талаверай (1809), Бусако (1810), Фуэнтэс дэ Анора (1811), у аблогах Сьюдад Радрыга і Бадахос (1812), бітвах пад Саламанкай (1812), Віторыяй (1813), у аблозе Сан Себасцьян (1813), у бітвах пад Сара(1813), пры ўзяцці Тулузы (1814), Ватэрлоа (1815).
Першы, хто перамог напалеонаўскае войска ў полі. Папулярны ў войску, і наогул сярод усіх слаёў грамадства, меў ухвальны прыдомак «Жалезны герцаг».
Пасля перамогі пад Віторыяй у С.-Пецярбургу ў першы раз быў праспяваны «Тэ дэум» у гонар перамогі, у якой рускія войскі не бралі непаср. ўдзелу. Бетховен прысвяціў Уэлінгтану Опус 91 «Перамога пад Віторыяй».
Пахаваны ў саборы Св. Паўла ў Лондане.