Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэм’ер-міністр Злучанага каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі з’яўляецца кіраўніком урада і выконвае розныя выканаўчыя функцыі, якія намінальна належаць Суверэну, які з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Паводле звычаю, Прэм’ер-міністр і кабінет (які ён узначальвае) адказваюць за свае дзеянні перад парламентам, членамі якога яны з’яўляюцца.
Прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі | |
---|---|
Prime Minister of the United Kingdom | |
| |
Пасаду займае Рышы Сунак з 25 кастрычніка 2022 | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Высокашаноўны |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Даўнінг-стрыт, 10 |
Прызначаецца | Брытанскім манархам |
Зарплата | £142 000 |
Пасада з’явілася | 4 красавіка 1721 |
Першы на пасадзе | Роберт Уолпал |
Сайт | number10.gov.uk |
Вялікабрытанія |
Гэты артыкул з'яўляецца часткай серыі артыкулаў па тэме: |
|
Дзеючы прэм’ер-міністр (з 25 кастрычніка 2022 года) — Рышы Сунак, лідар Кансерватыўнай партыі.
Як паказвае назва пасады, Прэм’ер-міністр з’яўляецца галоўным саветнікам манарха. Гістарычна, першы міністр мог займаць любую з вышэйшых дзяржаўных пасад, напрыклад, пасаду Лорда-канцлера, Архібіскупа Кентэрберыйскага, Лорда-распарадчыка, Канцлера казначэйства, Лорда-захавальніка пячаткі або дзяржаўнага сакратара. Са з’яўленнем у XVIII стагоддзі ўрада, які складаецца з кабінета міністраў, яго кіраўніка сталі зваць «Прэм’ер-міністрам» (часам таксама «Прэм’ерам» або «Першым міністрам»); да цяперашняга часу Прэм’ер-міністр заўсёды займае адно з міністэрскіх месцаў (звычайна пасаду Канцлера казначэйства). Сэр Роберт Уолпал звычайна лічыцца першым Прэм’ер-міністрам у сучасным сэнсе гэтага слова. Прэм’ер-міністр прызначаецца Манархам, які, паводле канстытуцыйнага звычаю, павінен абраць чалавека, які карыстаецца найбольшай падтрымкай Палаты обшчын (звычайна лідара партыі, якая мае большасць). У выпадку, калі Прэм’ер-міністр страчвае давер Палаты обшчын (што паказваецца прыняццем Пастановы аб недаверы), ён ці яна маральна абавязаны або сысці ў адстаўку (у гэтым выпадку Суверэн можа паспрабаваць знайсці іншага Прэм’ер-міністра, які карыстаецца даверам палаты) або запытаць манарха аб прызначэнні новых выбараў. З прычыны таго, што прэм’ерства ў пэўным сэнсе па ранейшым застаецца пасадай de facto, паўнамоцтвы Прэм’ер-міністра галоўным чынам вызначаюцца звычаем, а не законам, паходзячы ад таго, што той, хто займае гэту пасаду, можа прызначаць (праз Суверэна) сваіх калегаў па кабінеце міністраў і выкарыстоўваць Каралеўскія прэрагатывы, якія могуць выконвацца як самім Прэм’ер-міністрам, так і Манархам па савеце Прэм’ер-міністра. Некаторыя каментатары ўказваюць на тое, што на практыцы Прэм’ер-міністр мала падсправаздачны палаце.