Юпітэр (планета)
планета / From Wikipedia, the free encyclopedia
Юпі́тэр, народная назва Во́ўчае Во́ка[3] — найвялікшая планета ў Сонечнай сістэме, газавы гігант, 5-я планета паводле адлегласці ад Сонца. Планета была вядомая людзям з глыбокай старажытнасці, што знайшло сваё адлюстраванне ў міфалогіі і рэлігійных вераваннях розных культур: месапатамскай, вавілонскай, грэчаскай і іншых. Сучасная назва Юпітэра паходзіць ад імя старажытнарымскага вярхоўнага бога-грамавержца.
Юпітэр | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Арбітальныя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||
Перыгелій |
740 520 000 км (4,949066 а. а.)[1] |
||||||||||||||||||||||
Афелій |
816 620 000 км (5,457659 а. а.)[1] |
||||||||||||||||||||||
Вялікая паўвось (a) |
778 570 000 км (5,203363 а. а.)[2] |
||||||||||||||||||||||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,0489[1] | ||||||||||||||||||||||
Сідэрычны перыяд абарачэння | 4332,589 дзён (11,86 гадоў)[1] | ||||||||||||||||||||||
Сінадычны перыяд абарачэння | 398,88 дзён[1] | ||||||||||||||||||||||
Арбітальная скорасць (v) | 13,07 км/с (сярэдняя)[1] | ||||||||||||||||||||||
Нахіл (i) |
1,03° (адносна экліптыкі) 6,09° (адносна сонечнага экватара) |
||||||||||||||||||||||
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 100,55615°[1] | ||||||||||||||||||||||
Аргумент перыцэнтра (ω) | 275,66° | ||||||||||||||||||||||
Спадарожнікі | 65 | ||||||||||||||||||||||
Фізічныя характарыстыкі | |||||||||||||||||||||||
Сплюшчанасць | 0,06487[1] | ||||||||||||||||||||||
Экватарыяльны радыус | 71 492 ± 4 км[1] | ||||||||||||||||||||||
Палярны радыус | 66 854 ± 10 км[1] | ||||||||||||||||||||||
Плошча паверхні (S) | 6,21796×1010 км² | ||||||||||||||||||||||
Аб'ём (V) | 1,43128×1015 км³ | ||||||||||||||||||||||
Маса (m) | 1,8986×1027 кг | ||||||||||||||||||||||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 1,326 г/см³[1] | ||||||||||||||||||||||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 24,79 м/с² | ||||||||||||||||||||||
Другая касмічная скорасць (v2) | 59,5 км/с[1] | ||||||||||||||||||||||
Экватарыяльная скорасць вярчэння | 12,6 км/с або 45 300 км/гадз | ||||||||||||||||||||||
Перыяд вярчэння (T) | 9,925 гадзін [1] | ||||||||||||||||||||||
Нахіл восі | 3,13° | ||||||||||||||||||||||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) |
17 гадзін 52 хвіліны 14 секунд 268,057° |
||||||||||||||||||||||
Схіленне паўночнага полюса (δ) | 64,496° | ||||||||||||||||||||||
Альбеда |
0,343 (Бонд)[1] 0,52 (геам. альбеда)[1] |
||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||
Атмасфера | |||||||||||||||||||||||
Шкала вышыні | 27 км | ||||||||||||||||||||||
|
Шэраг атмасферных з’яў на Юпітэры: штормы, маланкі, палярныя ззянні, — маюць маштабы, якія на парадкі перавышаюць зямныя. Характэрным утварэннем у атмасферы з’яўляецца Вялікая чырвоная пляма — гіганцкі шторм, вядомы з XVII стагоддзя.
Юпітэр мае, па меншай меры, 67 спадарожнікаў, самыя вялікія з якіх — Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста — былі адкрыты Галілеа Галілеем у 1610 годзе.
Даследаванні Юпітэра праводзяцца пры дапамозе наземных і арбітальных тэлескопаў; з 1970-х гадоў да планеты было адпраўлена 8 міжпланетных апаратаў НАСА: «Піянеры», «Вояджэр», «Галілеа» і іншыя.
Падчас вялікіх супрацьстаянняў (адно з якіх адбывалася ў верасні 2010 года) Юпітэр быў бачны няўзброеным вокам як адзін з самых яркіх аб’ектаў на начным небасхіле пасля Месяца і Венеры. Дыск і спадарожнікі Юпітэра з’яўляюцца папулярнымі аб’ектамі назірання для астраномаў-аматараў, якія зрабілі шэраг адкрыццяў (напрыклад, каметы Шумейкераў — Леві, якая сутыкнулася з Юпітэрам у 1994 годзе, або знікнення Паўднёвага экватарыяльнага пояса Юпітэра ў 2010 годзе).