Новая Зеландыя
краіна ў Акіяніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Новая Зеландыя (англ.: New Zealand; маоры звычайна: Aotearoa) — геаграфічна ізаляваная астраўная краіна ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, бліжэйшымі да Новай Зеландыі значнымі па памерах тэрыторыямі сушы з’яўляюцца Новая Каледонія на поўначы на адлегласці 1.500 км, Аўстралія на паўночным захадзе на адлегласці каля 1.600 км праз Тасманава мора і матэрыковая частка Антарктыды на адлегласці амаль што 3.000 км на поўдзень. Асноўная тэрыторыя Новай Зеландыі размешчана на двух галоўных астравах — Паўночным і Паўднёвым, а таксама на шматлікіх невялікіх астравах. Самымі значнымі па плошчы сярод апошніх з’яўляюцца востраў Сцюарт, Вялікі Бар’ерны востраў і астравы Чатэм. Сталіца — Уэлінгтан
| |||||
Гімн: «God Defend New Zealand» | |||||
Дата незалежнасці | Дамініён: 26 верасня 1907 Вэстмінстэрскі статут: 11 снежня 1931 (прыняты 25 лістапада 1947) Канстытуцыйны Указ: 13 снежня 1986 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | англійская, маоры, жэставая мова | ||||
Сталіца | Уэлінгтан | ||||
Найбуйнейшы горад | Окленд | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Манарх Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр | Карл III Сіндзі Кара Джасінда Ардэрн | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 74-я ў свеце 268 680 км² 2,1 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць | 4 377 000 чал. (123-я) 15,88 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$146,028 млрд.[1] (58-ы) $34 121[1] | ||||
ІРЧП (2011) | ▬ 0,908 (вельмі высокі) (5-ы) | ||||
Валюта | Новазеландскі долар (NZD) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .nz | ||||
Код ISO (Alpha-2) | NZ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | NZL | ||||
Код МАК | NZL | ||||
Тэлефонны код | +64 | ||||
Часавыя паясы | +12 | ||||
«God Save the Queen» выкарыстоўваецца ў якасці гімна на афіцыйных цырымоніях у прысутнасці манарха. |
Ні па геаграфічных, ні па культурных асаблівасцях Новую Зеландыю немагчыма адназначна аднесці да аднаго з кантынентаў. Тэрыторыя краіны ляжыць часткова на Аўстралійскай, часткова на Ціхаакіянскай літасферных плітах, а насельніцтва паходзіць пераважна з двух розных культурных рэгіёнаў: нашчадкі ў асноўным брытанскіх каланістаў у еўрапейскім і карэннае насельніцтва маоры ў палінезійскім культурным поясе Акіяніі.
Новая Зеландыя ўваходзіць у склад Каралеўстваў Садружнасці. Да Каралеўства Новая Зеландыя, галоўным прадстаўніком якога з’яўляецца брытанскі манарх, належаць таксама на прынцыпе «беспрымусовай асацыяцыі» (in free association) адміністрацыйна незалежныя тэрыторыі Астравоў Кука і Ніуэ, а таксама новазеландская калонія Такелау. Акрамя гэтага, Новая Зеландыя заяўляе аб сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях на рэгіён Рос у Антарктыдзе, які, адпаведна, стаў бы пятай часткай Каралеўства Новая Зеландыя.
За Новай Зеландыяй замацавалася назва «зялёны востраў». Выклікана гэта ў першую чаргу адносна нізкай шчыльнасцю засялення і адпаведна некранутай рукой чалавека дзівоснай прыгажосцю прыроды, а таксама незвычайна разнастайнай і звязанай з ізаляваным геаграфічным месцазнаходжаннем непаўторнай вегетацыяй.