Астраўная дзяржава
дзяржава, цалкам размешчаная на астравах / From Wikipedia, the free encyclopedia
Астраўная дзяржава — дзяржава, размешчаная на адным ці некалькіх астравах і не звязаная ніводным сваім рэгіёнам з мацерыком. Па гэтых крытэрыях астраўныя дзяржавы адрозніваюцца ад прыбярэжных дзяржаў ці дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора (бо, на цяперашні час, няма астраўных дзяржаў, якія не маюць выхаду да мора). У наш час сярод 194 незалежных дзяржаў свету 47 з'яўляюцца астраўнымі. Аўстралія хоць і лічыцца не востравам, а кантынентам, аднак размешчаная на ім дзяржава не мае сухапутных меж, што характэрна для астраўных дзяржаў.