Акіянія
геаграфічны рэгіён, які складаецца з Меланезіі, Мікранезіі і Палінезіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акіянія – частка свету, самая вялікая сукупнасць астравоў (каля 10 тыс.) у цэнтральнай і паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, паміж Аўстраліяй і Малайскім архіпелагам на захадзе і вялікімі акіянскімі прасторамі на поўначы, усходзе і поўдні.
Тэрмін упершыню ўжыў у 1812 годзе дацка-французскі географ Конрад Мальтэ-Брун, утварыўшы яго з грэчаскага кораня ὠκεανός (ōkeanós), акіян.