Марк Твэн
амерыканскі пісьменнік / From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Твэн (англ.: Mark Twain), сапраўднае імя Сэмюэл Лэнгхарн Клеменс (англ.: Samuel Langhorne Clemens; 30 лістапада 1835, вёска Фларыда, штат Місуры — 21 красавіка 1910, Рэдынг, штат Канектыкут) — амерыканскі пісьменнік, журналіст і грамадскі дзеяч. Яго творчасць ахоплівае мноства жанраў — рэалізм, рамантызм, гумар, сатыра, філасофская фантастыка, публіцыстыка і інш.
Марк Твэн | |
---|---|
англ.: Mark Twain | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Сэмюэл Лэнгхарн Клеменс |
Псеўданімы |
Марк Твэн, сьер Люі дэ Конт |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1835(1835-11-30)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 красавіка 1910(1910-04-21)[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Джон Маршал Клеменс[d] |
Маці | Jane Lampton Clemens[d][4] |
Жонка | Алівія Лэнгдан Клемес[d] |
Дзеці | С'юзі Клеменс[d], Клара Клеменс[d] і Джэн Клеменс[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч |
Гады творчасці | 1864 — 1910 |
Кірунак | рэалізм, рамантызм |
Жанр | гістарычны фікшн[d] |
Мова твораў | англійская і нямецкая |
Дэбют | Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Дэбютаваў апавяданнем «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» (1865). Уражанні ад падарожжа ў Еўропу і Палесціну ў кнізе нарысаў «Прасцякі за мяжой» (1869). Аўтар аўтабіяграфічных нарысаў «Загартаваныя» (1872), сатырычнага рамана «Пазалочанае стагоддзе» (1873, з Ч. Д. Уорнерам), гумарыстынага зборніка «Старыя і новыя апавяданні» (1875). Найбольшую вядомасць атрымалі два цыклы твораў Марка Твэна: своеасаблівы эпас ракі Місісіпі (зборнікі нарысаў «Даўнія часы на Місісіпі», 1875, «Жыццё на Місісіпі», 1883; аповесці «Прыгоды Тома Соера», 1876, «Прыгоды Гекльберы Фіна», 1884) і проза на «сярэдневяковыя» тэмы (алегарычная аповесць «Прынц і жабрак», 1882; раман-антыўтопія «Янкі з Канектыкута пры двары караля Артура», 1889; раман «Асабістыя ўспаміны пра Жанну д'Арк яе пажа і сакратара Луі дэ Конта», 1896, і інш.). Уражанні ад кругасветнага падарожжа ў кнізе «Па экватары» (1897). Аўтар аповесцей «Прасцяк Вільсан», «Том Соер за мяжой» (абедзве 1894), «Том Соер — сышчык» (1897), «Чалавек, які спакусіў Гедліберг» (1899), серыі памфлетаў і інш.
У творах выкрываў сацыяльна-грамадскія заганы, расізм і каланіяльную палітыку, ілжывасць афіцыйнай маралі, параўноўваў амерыканскую мінуўшчыну з сучаснасцю, Старому свету супрацьпастаўляў Новы як увасабленне амерыканскай цывілізацыі; яны насычаны фальклорнымі і міфалагічнымі матывамі і вобразамі, прыгодніцкімі сюжэтамі, адметныя багатай палітрай камічнага (сатыра, гратэск, пародыя, гумар), фабульным дынамізмам[5]. Яго творы неаднаразова экранізаваны.