Рэалізм (літаратура)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэалізм — кірунак у літаратуры і мастацтве, які ставіць мэтай праўдзівае выяўленне рэчаіснасці ў яе тыповых рысах. Панаваў пасля эпохі рамантызму і папярэднічаў сімвалізму.
Рэалізм сцвярджае значэнне літаратуры як найважнейшага сродку пазнання чалавекам сябе і навакольнага свету, такім чынам імкнецца да раскрыцця сутнасці жыццёвых з’яў, да шырокага ахопу рэчаіснасці з яе супярэчнасцямі, прызнае права мастака адлюстроўваюць усе бакі жыцця без абмежавання тэм і сюжэтаў. Рэалізм паказвае ўзаемадзеянне чалавека з асяроддзем, уздзеянне грамадства і ўмоў на лёс асобных людзей, суполак, класаў, уплыў сацыяльных абставін на норавы і духоўны свет людзей, актыўную пераўтваральную ролю чалавека, вялікіх суполак і рухаў. Рэалістычна літаратура сцвярджае каштоўнасць маральных пошукаў, такім чынам адыгрывае вялікую сацыяльна-выхаваўчую ролю. Рэалізму ўласціва імкненне да разгляду рэчаіснасці ў развіцці; адлюстраванне не толькі традыцыйных форм быту, адносін, але і здольнасць знаходзіць і адлюстроўваць у вобразах узнікненне новых форм жыцця і сацыяльных адносін, новых тыпаў.