Пародыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пародыя (грэч. παρῳδία — спевы навыварат) — камічнае перайманне стылю і кірунку пісьменства, што знарок скажае і акарыкатурвае рысы арыгінала дзеля высьмейвання. Ёсць крытыкай твора паводле мысленнага і стылёвага напаўнення, мастацкага разумення і грамадскага стаўлення творцы. Пры перайманні жанра арыгінала захоўвае яго кампазіцыю і стыль. Супярэчнасць выгляду арыгінала паводле зместу спрыяе адрознаму сэнсаваму напаўненню і адваротнаму тлумачэнню яго асноўнай думкі. Мастацкая вартасць заключаецца ў выразнай пазнавальнасці рысаў арыгінала.