Атмасфера Марса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Атмасфера Марса — газавая абалонка навакол планеты Марс. Істотна адрозніваецца ад зямной атмасферы як па хімічным складзе, так і па фізічных параметрах. Ціск ля паверхні складае 0,7-1,155 кПа (1⁄110 ад зямнога, або роўны зямным на вышыні звыш трыццаці кіламетраў). Прыкладная таўшчыня атмасферы — 110 км. Марс мае вельмі слабое магнітнае поле (у параўнанні з зямным), і ў выніку сонечны вецер паступова «здзімае» атмасферу ў космас.
Вуглякіслы газ | 95,32 % |
Азот | 2,7 % |
Аргон | 1,6 % |
Кісларод | 0,13 % |
Угарны газ | 0,07 % |
Вадзяны пар | 0,03 % |
Аксід азота(II) | 0,013 % |
Неон | 0,00025 % |
Крыптон | 0,00003 % |
Фармальдэгід | 0,0000013 % |
Ксенон | 0,000008 % |
Азон | 0,000003 % |
Метан | 0,00000105 % |