Магнітнае поле Зямлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магнітнае поле Зямлі — сілавое поле, узнікненне якога абумоўлена крыніцамі, якія знаходзяцца ў зямным шары і калязямной прасторы (магнітасферы і іанасферы).
Адрозніваюць:
- галоўнае (абумоўленае механіка-электрамагнітнымі працэсамі ў вонкавым пласце ядра Зямлі);
- анамальнае (звязанае галоўным чынам з намагнічанасцю горных парод зямной кары);
- вонкавае магнітнае поле Зямлі (абумоўлена электрычнымі токамі, якія існуюць у калязямной касмічнай прасторы, і індукаваныя ў мантыі Зямлі).
У калязямной касмічнай прасторы магнітнае поле Зямлі ўтварае магнітасферу.
Вывучэнне геамагнітнага поля мае вялікае значэнне, у прыватнасці для арыентавання на мясцовасці, развіцця радыёсувязі, магнітных метадаў разведкі карысных выкапняў і інш.
Магнітнае поле Зямлі змяняецца ў межах ад 30 мкТ ў раёне экватара да 60 мкТ ў раёне палюсоў.