Азот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азот (ад грэч. ázōos — «безжыццёвы», лац.: Nitrogenium ад грэч. nitron — «натуральная сода, салетра») N — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 7, атамная маса 14,0067.
7 | Азот |
14,007
| |
2s²2p³ |
Свабодны азот — газ без колеру і паху. Шчыльнасць газападобнага азоту 1,25 кг/м³, у вадкім стане — 808 кг/м³. Тэмпература плаўлення: -210 °C, тэмпература кіпення: -196 °C.
Азот — асноўная складаная частка атмасферы Зямлі (78 % па аб'ёму[1]). Уваходзіць у склад рэчыва жывых клетак.