Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны
Адзін з франтоў Першай сусветнай вайны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Італья́нскі фронт Пе́ршай сусве́тнай вайны́ ― адзін з франтоў Першай сусветнай вайны.
Італьянскі фронт Першай сусветнай вайны | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
Дата |
23 мая 1915 — 4 лістапада 1918 (3 гады, 5 месяцаў і 2 тыдні) |
||
Месца | Паўночны ўсход Італіі | ||
Вынік |
перамога Італіі і Антанты Перамір'е ў Віла-Джусці распад Аўстра-Венгрыі Рэспубліка Фіуме → Свабодны горад Фіуме Сен-Жэрменскі мірны дагавор Трыянонскі дагавор |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Італіі | |
---|---|
| |
Старажытны свет | |
Дагістарычная Італія | |
Этрускі (XII—VI стст. да н.э.) | |
Вялікая Грэцыя (VIII—VII стст. да н.э.) | |
Старажытны Рым (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.) | |
Італія пад уладай остготаў (V—VI стст.) | |
Сярэдневякоўе | |
Сярэдневяковая Італія | |
Італія пад уладай Візантыі (VI—VIII стст.) | |
Лангабардскае каралеўства (VI—VIII стст.) | |
Сярэдневяковае каралеўства Італія | |
Іслам і нарманы ў паўднёвай Італіі | |
Марскія рэспублікі і Італьянскія гарады-дзяржавы | |
Новы час | |
Італьянскі Рэнесанс (XIV—XVI стст.) | |
Італьянскія войны (1494—1559) | |
Італія ў Новы час (1559—1814) | |
Рысарджымента (1815—1861) | |
Сучасная гісторыя | |
Каралеўства Італія (1861—1945) | |
Італія ў Першай сусветнай вайне (1914—1918) | |
Фашызм і каланіяльная імперыя (1918—1945) | |
Італія ў Другой сусветнай вайне (1940—1945) | |
Найноўшая гісторыя Італіі (1945—цяперашні час) | |
Свінцовыя гады (1970-я — 1980-я) | |
Асобныя тэмы | |
Гістарычныя дзяржавы Італіі | |
Ваенная гісторыя Італіі | |
Эканамічная гісторыя Італіі | |
Генетычная гісторыя Італіі | |
Выбарчая гісторыя | |
Гісторыя моды ў Італіі | |
Паштовая гісторыя | |
Чыгуначная гісторыя | |
Гісторыя грошай у Італіі | |
Гісторыя музыкі ў Італіі | |
Партал «Італія» |
На Італьянскім фронце ваявалі войскі Італіі і войскі саюзных ёй дзяржаў (Брытанская імперыя, Францыя, ЗША) супраць войскаў Аўстра-Венгрыі і Германіі. Баявыя дзеянні на Італьянскім фронце працягваліся з мая 1915 года да лістапада 1918 года.
Італьянскі тэатр ваенных дзеянняў размяшчаўся ўздоўж усёй аўстра-італьянскай мяжы, ад Трэнціны да Адрыятычнага мора. Нягледзячы на тое, што Італія была членам Траістага саюза, з пачатку вайны яна захоўвала нейтралітэт, а ў 1915 годзе пасля працяглых ваганняў уступіла ў сусветную вайну на баку Антанты. Галоўным фактарам уступу Італіі ў вайну на баку Антанты стала жаданне правесці значныя тэрытарыяльныя змены за кошт Аўстра-Венгрыі.
Пасля ўступлення ў вайну італьянскае камандаванне планавала правесці магутны наступ углыб тэрыторыі Аўстрыі і захапіць шэраг важных гарадоў, аднак неўзабаве баявыя дзеянні на Італьянскім тэатры ваенных дзеянняў набывалі характар пазіцыйных, аналагічных да баявых дзеянняў на Заходнім фронце.
У 1915 годзе наступальная ініцыятыва была на баку Італіі, аднак італьянскае камандаванне не змагло ажыццявіць удалы наступ. У 1916 годзе аўстра-венгерская армія нанесла паражэнне італьянскай арміі ў бітве пад Трэнцінай, аднак італьянская армія дзякуючы дапамозе саюзнікаў здолела спыніць прасоўванне праціўніка. У 1917 годзе італьянская армія ажыццявіла паспяховыя летнія аперацыі, аднак восенню пацярпела поўнае паражэнне пры Капарэце і адступіла на 70-110 км углыб Італіі. Увесь 1918 год Італія аднаўлялася пасля разгрому пры Капарэце і ўвосень 1918 змагла перайсці ў наступ, разграміўшы аўстрыйскую армію, якая напалову распалася. 3 лістапада 1918 года баявыя дзеянні на Італьянскім фронце завяршыліся.