Заходні фронт Першай сусветнай вайны
адзін з тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Захо́дні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны (1914—1918).
Заходні фронт | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 3 жніўня 1914 — 11 лістапада 1918 | ||
Месца | Бельгія і паўночная Францыя | ||
Вынік | Перамога саюзнікаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэты фронт ахопліваў тэрыторыю Бельгіі, Люксембурга, Эльзаса, Латарынгіі, рэйнскія правінцыі Германіі, а таксама паўночны ўсход Францыі. Працягласць фронту ад ракі Шэльды да швейцарскай мяжы складала 480 кіламетраў, у глыбіню — 500 кіламетраў, ад Рэйна да Кале. Заходняя частка тэатра ваенных дзеянняў уяўляла сабою раўніну з разгалінаванай дарожнай сеткай, зручную для дзеянняў буйных вайсковых аб’яднанняў; усходняя частка пераважна горная (Ардэны, Аргоны, Вагезы) абмяжоўвала свабоду манеўру войскаў. Асаблівасцю Заходняга фронту было яго прамысловае значэнне (вугальныя капальні, жалезная руда, развітая апрацоўчая прамысловасць).
Пасля пачатку вайны ў 1914 годзе германская армія пачала ўварванне ў Бельгію і Люксембург, затым наступленне на Францыю, імкнучыся захапіць важныя прамысловыя рэгіёны краіны. У Марнскай бітве германскія войскі пацярпелі паражэнне, пасля чаго абодва бакі ўмацаваліся на дасягнутых рубяжах, сфармаваўшы пазіцыйны фронт ад узбярэжжа Паўночнага мора да франка-швейцарскай мяжы.
У 1915—1917 гадах было праведзена некалькі наступальных аперацый. У баявых дзеяннях выкарыстоўвалася цяжкая артылерыя і пяхота. Аднак сістэмы палявых умацаванняў, прымяненне кулямётаў, калючага дроту і артылерыі наносілі сур’ёзныя страты як тым, хто нападаў, так і абаронцам. У выніку не было значных змен лініі фронту.
У сваіх спробах прарваць лінію фронту абодва бакі ўжывалі новыя ваенныя тэхналогіі: атрутныя газы, самалёты, танкі. Нягледзячы на пазіцыйны характар праводжаных баёў, Заходні фронт меў найважнейшае значэнне для заканчэння вайны. Вырашальнае наступленне саюзнікаў увосень 1918 прывяло да паражэння германскай арміі і заканчэння Першай сусветнай вайны.