Італія ў Другой сусветнай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну на боку краін Восі 10 чэрвеня 1940 года, абвясціўшы вайну Вялікабрытаніі і Францыі. 28 кастрычніка 1940 года Італія абвясціла вайну Грэцыі, 6 красавіка 1941 года — Югаславіі. 22 чэрвеня 1941 года Італія разам з краінамі Восі напала на СССР. 11 снежня 1941 года Італія разам з Германіяй абвясціла вайну ЗША.
Гісторыя Італіі | |
---|---|
| |
Старажытны свет | |
Дагістарычная Італія | |
Этрускі (XII—VI стст. да н.э.) | |
Вялікая Грэцыя (VIII—VII стст. да н.э.) | |
Старажытны Рым (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.) | |
Італія пад уладай остготаў (V—VI стст.) | |
Сярэдневякоўе | |
Сярэдневяковая Італія | |
Італія пад уладай Візантыі (VI—VIII стст.) | |
Лангабардскае каралеўства (VI—VIII стст.) | |
Сярэдневяковае каралеўства Італія | |
Іслам і нарманы ў паўднёвай Італіі | |
Марскія рэспублікі і Італьянскія гарады-дзяржавы | |
Новы час | |
Італьянскі Рэнесанс (XIV—XVI стст.) | |
Італьянскія войны (1494—1559) | |
Італія ў Новы час (1559—1814) | |
Рысарджымента (1815—1861) | |
Сучасная гісторыя | |
Каралеўства Італія (1861—1945) | |
Італія ў Першай сусветнай вайне (1914—1918) | |
Фашызм і каланіяльная імперыя (1918—1945) | |
Італія ў Другой сусветнай вайне (1940—1945) | |
Найноўшая гісторыя Італіі (1945—цяперашні час) | |
Свінцовыя гады (1970-я — 1980-я) | |
Асобныя тэмы | |
Гістарычныя дзяржавы Італіі | |
Ваенная гісторыя Італіі | |
Эканамічная гісторыя Італіі | |
Генетычная гісторыя Італіі | |
Выбарчая гісторыя | |
Гісторыя моды ў Італіі | |
Паштовая гісторыя | |
Чыгуначная гісторыя | |
Гісторыя грошай у Італіі | |
Гісторыя музыкі ў Італіі | |
Партал «Італія» |
Італьянскія войскі бралі ўдзел у баях на поўдні Францыі, у Паўночнай Афрыцы, у Грэцыі і Югаславіі, а таксама на ўсходнім фронце супраць СССР. За перыяд з 1940 па 1943 гады пад італьянскай акупацыяй знаходзіліся часткі тэрыторый Францыі, Югаславіі, Грэцыі, а таксама захопленая ў 1939 годзе Албанія.
Да 1943 годзе, у выніку ваенных няўдач і крызісу ў тыле, Італія страціла ўсе свае калоніі ў Афрыцы, а таксама Сіцылію. 25 ліпеня 1943 года фашысцкі лідар Італіі Беніта Мусаліні быў арыштаваны. 3 верасня 1943 года новы італьянскі ўрад заключыў перамір'е з ЗША і Вялікабрытаніяй. 8 верасня 1943 года капітуляцыя Італіі набыла моц.
У верасні 1943 года Германія акупавала Паўночную і Цэнтральную Італію. 12 верасня 1943 года Мусаліні быў вызвалены нямецкімі войскамі. 23 верасня 1943 года на акупаваных Германіяй італьянскіх тэрыторыях была абвешчана Італьянская сацыяльная рэспубліка, якая працягвала вайну аж да свайго краху ў 1945 годзе.
Каралеўскі ўрад Італіі 13 кастрычніка 1943 года абвясціў вайну Германіі і краінам Восі. На акупаваных немцамі тэрыторыях Італіі разгарнуўся партызанскі рух Супраціўлення. Высілкамі партызан і англа-амерыканскіх войскаў Італія была вызвалена ад нямецкай акупацыі. 28 красавіка 1945 года Мусаліні быў расстраляны. 29 красавіка 1945 года нямецкія войскі ў Італіі капітулявалі.