Каба-Вэрдэ
астраўная дзяржава ў Заходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Каба-Вэрдэ (па-партугальску: Cabo Verde; таксама Астравы Зялёнага Мысу) — дзяржава на астравах архіпэлягу Каба-Вэрдэ ў Атлянтычным акіяне за 620 км ад заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.
Каба-Вэрдэ | |||||
па-партугальску: República de Cabo Verde | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Песьня свабоды[d] | |||||
Дата заснаваньня: | 5 ліпеня 1975 | ||||
Афіцыйная мова: | партугальская і кабувэрд’яну[d] | ||||
Сталіца: | Прая | ||||
Форма кіраваньня: | парлямэнцкая рэспубліка | ||||
прэзыдэнт Каба-Вэрдэ[d]: | Жузэ Марыя Нэвіш[d] | ||||
прэм’ер-міністар Каба-Вэрдэ[d]: | Улісэш Карэя-і-Сылва[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | Нацыянальная асамблея[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | Эскуда Каба-Вэрдэ | ||||
СУП (2022) | |||||
па ППЗ: | 4,413 млрд $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 7 740 $ | ||||
намінальны: | 1,997 млрд $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 3 502 $ | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 7,65[2] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 42,4[3] | ||||
ІРЧП: | 0,662[4] | ||||
Часавы пас: | CVT[d], UTC-1 і Атлянтыка/Каба-Вэрдэ[d][5] | ||||
Аўтамабільны знак: | CV | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | праваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .cv | ||||
Тэлефонны код: | +238 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
governo.cv |
Да складу дзяржавы ўваходзяць 10 вялікіх і 5 маленькіх астравоў вульканічнага паходжаньня. Побач з Каба-Вэрдэ ў рэгіёне месьцяцца Канарскія астравы, якія належаць Гішпаніі, і востраў Мадэйра, якая належыць Партугаліі. Архіпэляг ня быў залюднены ажно да XV стагодзьдзя, калі партугальскія дасьледчыкі адкрылі і калянізавалі астравы, заклаўшы, такім чынам, першае эўрапейскае паселішча ў тропіках. Паколькі астравы былі разьмешчаныя ў зручным месцы, празь іх ладзіўся гандль рабоў праз Атлянтычны акіян, дзякуючы чаму Каба-Вэрдэ квітнела цягам XVI і XVII стагодзьдзяў. Эканамічны росквіт скараціўся ў XIX стагодзьдзі пасьля сканчэньня гандлю рабамі. У 1951 годзе Каба-Вэрдэ сталася замежным дэпартамэнтам Партугаліі, але ягоныя жыхары прагнулі незалежнасьці, якую нарэшце здабылі ў 1975 годзе.
З пачатку 1990-х гадоў Каба-Вэрдэ ёсьць стабільнай прадстаўнічай дэмакратыяй і лічыцца адной з самых разьвітых і дэмакратычных краінаў Афрыкі. Ня маючы прыродных рэсурсаў, эканоміка краю базуецца на сэктару паслуг, факусуючыся на турызьме і прыцягненьні замежных інвэстыцыяў. Жыхары краіны маюць зьмяшаную афрыканскую і эўрапейскую спадчыну і ёсьць пераважна каталікамі. Досыць вялікая каба-вэрдыянская супольнасьць існуе ў ЗША і Партугаліі, значна перавышаючы колькасьць жыхароў на астравах. Краіна ўваходзіць у шэраг міжнародных арганізацыяў, як то ААН, СГА, Афрыканскі зьвяз ды іншых.