Канарскі архіпэляг
архіпэляг у Атлянтычным акіяне, аўтаномная супольнасьць Гішпаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кана́рскі архіпэля́г (па-гішпанску: Archipiélago Canario), таксама Канарскія астравы (гішп. Islas Canarias) знаходзяцца ў Атлянтычным акіяне (прыкладна за 115 км ад берагу Афрыкі) і складаецца: зь сямі астравоў (Тэнэрыфэ, Фуэртэвэнтура, Гран-Канарыя, Лянсаротэ, Ля-Пальма, Ля-Гамэра й Эль-Ера), шасьці малых (Алягранса, Грасьёса, Мантаньня-Кляра, Лёбас, Усходняя й Заходняя Роке), а таксама шэрагу маленечкіх выспаў і скал (Анага, Сальмор, Гарачыка).
Канарскія астравы | |
гішп. Islas Canarias | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | Арора |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Гішпанія |
Статус | аўтаномная супольнасьць |
Уваходзіць у | Extrapeninsular Spain[d] |
Сталіцы | |
Дата ўтварэньня | 16 жніўня 1982 |
Прэзыдэнт | Фэрнанда Клявіха Батльле |
Афіцыйныя мовы | гішпанская |
Насельніцтва (2016) | 2 101 924 (4,51%%, 8-е месца) |
Шчыльнасьць | 280 чал./км² чал./км² |
Нацыянальны склад | гішпанцы — 85,7% |
Плошча | 7493 км² (1,5%%, 13-е месца) |
Шырата | 28 |
Даўгата | -16 |
Месцазнаходжаньне Канарскіх астравоў | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +0 |
Летні час | +1 |
Скарачэньне | UTC |
Код ISO 3166-2 | ES-CN |
Паштовыя індэксы | CN |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Архіпэляг належыць Гішпаніі, падзяляецца па дзьве правінцыі — Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ і Ляс-Пальмас, якія ў сваю чаргу складаюць аўтаномную супольнасьць Канары. Сталіцамі Канарскага архіпэлягу супольна зьяўляюцца сталіцы абедзьвюх правінцыяў — Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ і Ляс-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя.
Канарскія астравы — самы паўднёвы рэгіён Гішпаніі, найбольшы і самы населены архіпэляг Макаранэзіі. Дзякуючы клімату, пляжам і прыродным славутасьцям, у прыватнасьці на Гран-Канарыі ды Тэнэрыфэ, архіпэляг — прывабны турыстычны кірунак, які наведваюць 12 мільёнаў турыстаў штогод. Субтрапічны клімат астравоў дазваляе мець доўгае цёплае лета і параўнальна цёплыя зімы. Дзякуючы разьмяшчэньню гораў вышэй за слой тэмпэратурнай інвэрсіі астравы ідэальныя для астранамічных назіраньняў, таму на Тэнэрыфэ і Ля-Пальме збудаваныя дзьве прафэсійныя абсэрваторыі.
За імпэрскім часам Канары былі перавалачным пунктам на шляху гішпанскіх галеонаў у Амэрыку.