Аякс Амстэрдам
нідэрляндзкі футбольны клюб з Амстэрдаму / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Аякс» (па-нідэрляндзку: Ajax) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Амстэрдам. Заснаваны ў 1900 годзе. 33-разовы чэмпіён Нідэрляндаў і 18-разовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў, 8-разовы Супэркубка Нідэрляндаў. Чатырохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1971, 1972, 1973, 1995). Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1987), Кубка УЭФА (1992) і Міжкантынэнтальнага кубка (1972, 1995). Хатні стадыён клюбу, «Амстэрдам Арэна», быў адкрыты ў 1996 годзе. Ён зьяўляецца найбуйнейшым пасьля «Алімпійскага» футбольным стадыёнам у Нідэрляндах і месьціць больш за 52 тысячы заўзятараў.
Аякс | |||||
Поўная назва | Amsterdamsche Football Club Ajax NV[1] | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 18 сакавіка 1900 | ||||
Горад | Амстэрдам, Нідэрлянды | ||||
Стадыён |
Амстэрдам Арэна Умяшчальнасьць: 52 342 | ||||
Прэзыдэнт | Гэні Гэндрыкс[d] | ||||
Кіраўнік | Аякс[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Эрэдывізія | ||||
· 2022—2023 | 3 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы ajax.nl (нід.) (анг.) (гішп.) (кіт.) |
«Аякс» зьяўляецца самым тытулаваным клюбам у сваёй краіне. У сэзоне 2011—2012 гадоў «Аякс» перамог чэмпіянат Нідэрляндаў у 31 раз[3]. У 1971 годзе «Аякс» стаў другім нідэрляндзкім клюбам пасьля «Фэеноорду», які перамогаў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, пераадолеўшы ў фінале грэцкі «Панатынаікос» зь лікам 2:0. У 1972 годзе клюб ў другі раз перамог у галоўным эўрапейскім клюбным трафэі, абыграўшы ў фінале італьянскі «Інтэрнацыянале» зь лікам 2:0. У 1973 годзе клюб у трэці раз запар стаў пераможцам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале італьянскі «Ювэнтус» зь лікам 1:0. «Аякс» стаў другім клюбам у гісторыі турніру пасьля гішпанскага «Рэалу», хто здолеў перамагаць прэстыжны трафэй тры разы на запар і атрымаць права на сталае захаваньне ў сябе Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. У 1995 годзе «Аякс» зноўку выйграў Лігу чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале італьянскі «Мілян».
«Аякс» зьяўляецца адным з чатырох уладальнікаў гэтак званага футбольнага «Вялікага шлема» — пераможцаў Кубка або Лігі чэмпіёнаў, Кубка кубкаў і Кубка УЭФА. Акрамя таго, «Аякс» зьяўляецца рэкардсмэнам паводле колькасьці пераможных Кубкаў Нідэрляндаў, 18 перамогаў лічыцца на іхным рахунку.