Мілян (футбольны клюб)
італьянскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Мілян» (па-італьянску: Milan) — італьянскі футбольны клюб з гораду Мілян. Заснаваны ў 1899 годзе. 18-разовы чэмпіён Італіі, пяціразовы ўладальнік кубка Італіі. Сяміразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў, двухразовы Кубка ўладальнікаў кубкаў. «Мілян» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых італьянскіх клюбаў па колькасьці тытулаў за ўсю гісторыю й самым пасьпяховым клюбам сьвету па колькасьці міжнародных кубкаў (18 трафэеў). У 1963 годзе «Мілян» стаў першым італьянскім клюбам, які выйграў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 2:1. Акрамя таго, «Мілян» зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці пераможаных Супэркубкаў УЭФА (5 перамог). Таксама «Мілян» зьяўляецца адной зь пяці эўрапейскіх камандаў, якія заслужылі права захоўваць у сябе трафэй Лігі чэмпіёнаў, які клюб заваёўваў сем разоў.
Мілян | ||||||
Поўная назва | Associazione Calcio Milan S.p.A. | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 16 сьнежня 1899 | |||||
Горад | Мілян, Італія | |||||
Стадыён |
Сан-Сыра Умяшчальнасьць: 80 018 | |||||
Прэзыдэнт | Паолё Скароні[d] | |||||
Кіраўнік | Elliott Management Corporation[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | |||||
· 2022—2023 | 4 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы acmilan.com (італ.) (анг.) (кіт.) |
Хатнія матчы «Мілян» праводзіць на «Сан-Сыра», таксама вядомага як стадыён Джузэпэ Мэаццы. Стадыён, які знаходзіцца ў сумесным валоданьні зь «Інтэрам», зьяўляецца найбуйнейшым у італьянскім футболе, і ў цэлым здольны ўмясьціць 80 018 чалавек[1]. «Інтэр» лічыцца галоўным супернікам клюбу, і матчы паміж гэтымі двума камандамі называюць Мадонскае дэрбі, якое таксама зьяўляецца адным з найстарэйшых дэрбі ў гісторыі футболу[2]. На 2010 год, «Мілян» зьяўляецца трэцім самым падтрымліваемым клюбам у Італіі[3], і сёмым найбольш падтрымліваемым у Эўропе[4].
Былым уладальнікам клюбу зьяўляўся італьянскі палітык Сыльвіё Бэрлюсконі, а па стане на 2010 год клюб уваходзіў у дзясятку футбольных клюбаў з самым высокім прыбыткам[5]. У красавіку 2011 году часопіс Forbes ацаніў клюб у $ 838 млн[6]. Клюб быў адным з заснавальнікаў ня дзейнай цяпер групы G-14, арганізацыі вядучых футбольных клюбаў Эўропы, а таксама ягонай замены, Эўрапейскай клюбнай асацыяцыі[7]. На сёньня асноўным уладальнікам клюбу ёсьць амэрыканскі фінансавы фонд Elliott Management Corporation.