Ювэнтус Турын
італьянскі футбольны клюб з Турына / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ювэ́нтус» (таксама: «Ювэ», ад лац. iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клюб з Турыну. Зьяўляецца самым тытуляваным клюбам Італіі па колькасьці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамогаў у Кубку Італіі. Клюб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[3], сярод іх, быў і першы прэзыдэнт клюбу, Эўджэніё Канфары, і ягоны брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[4]. Клюб належыць сям’і бізнэсоўцаў Аньельлі з 1923 году, што зьяўляецца найстарэйшым спартовым партнэрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювэнтус» стаў першым прафэсійным клюбам у краіне[5]. З часам клюб стаў сымбалем нацыянальнай культуры[6][7], у сувязі зь іхнымі посьпехамі, некаторыя зь якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадзтве, асабліва ў 1930-я гады й у першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі, ідэалягічнай палітыцы й сацыяльна-эканамічнаму паходжаньню тых, хто спачувае клюбу. Колькасьць заўзятараў клюбу зьяўляецца ня толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у сьвеце. Падтрымка «Ювэнтусу» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне й за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасьцю італьянскіх імігрантаў[8].
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ювэнтус (неадназначнасьць).
Ювэнтус Турын | ||||||
Поўная назва | Juventus Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1 лістапада 1897[1] | |||||
Горад | Турын, Італія | |||||
Стадыён |
Ювэнтус Умяшчальнасьць: 41 507 | |||||
Прэзыдэнт | Джанлюка Фэрэра[d] | |||||
Кіраўнік | Exor[d][2], Ліндсэл Трэйн[d] і фінансавы рынак[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Сэрыя A | |||||
· 2022—2023 | 7 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы juventus.com |
«Ювэнтус» гістарычна зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у італьянскім футболе й адным з самых тытуляваных у сьвеце[9]. «Ювэнтус», больш, чым любы іншы італьянскі клюб, мае рэкордныя 36 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 15 перамогаў у розыгрышах італьянскага кубку й 9 перамогаў у нацыянальным Супэркубку, а таксама адзінаццаць перамогаў у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасьці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй футбольнай гісторыі й статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клюб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны найлепшым клюбам Італіі й другім клюбам Эўропы XX стагодзьдзя[10].