Інданэзія
краіна ў Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспу́бліка Інданэ́зія (па-інданэзійску: Republik Indonesia) — астраўная дзяржава, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй Азіі паміж Індыйскім і Ціхім акіянамі, на астравох Малайскага архіпэлягу і ў заходняй частцы вострава Новая Гвінэя. Гэта самая вялікая астраўная краіна ў сьвеце, у склад якой уваходзяць больш як 17 тысячаў астравоў[1], а агульная плошча складае 1,9 млн км². Інданэзія займае 14-ы радок у сьпісе самых вялікіх краінаў паводле плошчы[2]. Насельніцтва краіны складае больш за 261 мільён чалавек, такім чынам, гэта чацьвертая самая густанаселеная краіна ў сьвеце і самая густанаселеная мусульманская краіна ў сьвеце. Востараў Ява, зьяўляецца самым густанаселеным вострам у сьвеце[3], які зьмяшчае больш за палову насельніцтва краіны.
Інданэзія індан. Republik Indonesia | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Bhinneka Tunggal lka | |||||
Дзяржаўны гімн: «Indonesia Raya» | |||||
Афіцыйная мова | інданэзійская | ||||
Сталіца | Джакарта | ||||
Найбуйнейшы горад | Джакарта | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Джока Відода Юсуф Кала | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
15-е месца ў сьвеце 1 904 569 км² 4,85% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
4-е месца ў сьвеце 237 424 363 123,76/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
15-е месца ў сьвеце $1,124 трлн $4666 | ||||
Валюта | Інданэзійская рупія (IDR) | ||||
Незалежнасьць — абвешчаная |
— ад Нідэрляндаў 15 жніўня 1945 | ||||
Аўтамабільны знак | RI | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .id | ||||
Тэлефонны код | +62 | ||||
Інданэзія зьяўляецца прэзыдэнцкай, канстытуцыйнай рэспублікай, дзе таксама абіраецца і парлямэнт. Краіна падзяляецца на 34 правінцыі, пяць зь якіх маюць адмысловы статус. Сталіца краіны, Джакарта, зьяўляецца другой паводле колькасьці насельніцтва гарадзкой аглямэрацыяй у сьвеце. Краіна мае сухапутныя межы з Папуа-Новай Гвінэяй, Усходнім Тыморам і ўсходняй часткай Малайзіі. Іншыя суседнія краіны ўключаюць Сынгапур, Віетнам, Філіпіны, Аўстралія, Палаў і Андаманскія і Нікабарскія астравы, якія належаць Індыі. Не зважаючы на вялікую колькасьць насельніцтва і густанаселеныя рэгіёны, Інданэзія мае шырокія незаселеныя раёны, у якіх маецца высокі ўзровень біяразнастайнасьці[4]. Краіна багатая на прыродныя рэсурсы, як то нафта і прыродны газ, цына, медзь і золата. Сельская гаспадарка скіраваная на выраб рысу, пальмавага алею, гарбаты, кавы, какавы, лекавых расьлінаў, спэцыяў і каўчуку[5]. Асноўнымі гандлёвымі партнэрамі Інданэзіі зьяўляюцца Кітай, ЗША, Японія, Сынгапур і Індыя[6].
Інданэзійскі архіпэляг зьяўляецца важным рэгіёнам для гандлю, па меншай ступені з VII стагодзьдзя, калі Шрывіджая, а затым Маджапахіт гандлявалі з кітайскай дзяржавай і індыйскімі каралеўствамі. Мясцовыя кіраўнікі паступова ўцягваліся ў рэгіянальныя культурныя, рэлігійныя і палітычныя стасункі. У гэтыя часы на астравах квітнела індуісцкія і будыйскія каралеўствы. Мусульманскія гандляры і суфійскія навукоўцы спрыялі пранікненьню ў рэгіён ісламу[7][8], пазьней эўрапейскія дзяржавы прынесьлі з сабою хрысьціянства, ваюючы адзін з адным за кантроль над гандаль спэцыямі падчас эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў. Інданэзія перажыла працяглы пэрыяд нідэрляндзкага каляніялізму, які пачаўся з калянізацыі вострава Амбона і стварэньня Батавіі, у канчатковым рахунку, прывёў да захопу ўсяго архіпэлягу, уключаючы востраў Тымор і Заходнюю Новую Гвінэю, апошняя зь якіх на некаторы час трапляла пад уладу партугальцаў, французаў і брытанцаў. У ходзе дэкалянізацыі Азіі пасьля Другой сусьветнай вайны, Інданэзія атрымала незалежнасьць у 1949 годзе пасьля ўзброенага і дыпляматычнага канфлікту зь Нідэрляндамі.