Мадрыд
сталіца Гішпаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мадры́д (па-гішпанску: Madrid) — сталіца й найбуйнейшы горад Гішпаніі. Насельніцтва гораду складае 3 266 126 чалавек[4], а ўсяго ў аглямэрацыі налічваецца 6 271 000 чалавек (паводле дадзеных за 2007—2009 гады)[5]. Гэта трэці па велічыні горад Эўрапейскага зьвязу, пасьля Лёндану й Бэрліна, а ягоная сталічная аглямэрацыя зьяўляецца трэцяй па велічыні ў ЭЗ пасьля Лёндану й Парыжу.[6][7]. Горад ахоплівае ў агульнай складанасьці 604,3 км²[8].
Мадрыд | |||||
гішп. Madrid | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 871[1][2] | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Мадрыд | ||||
Правінцыя: | Мадрыд | ||||
Кіраўнік: | Хасэ Люіс Мартынэс-Альмэйда[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 3 213 271 чал. | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 91 | ||||
Паштовы індэкс: | 28001–28081 | ||||
Нумарны знак: | M | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°25′1″ пн. ш. 3°42′12″ з. д. | ||||
Мадрыд | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.madrid.es/ |
Мадрыдзкая гарадзкая аглямэрацыя валодае трэцім паводле велічыні СУП у Эўрапейскім Зьвязе[9]. Горад моцна ўплывае на палітыку, адукацыю, сфэру забаваў, пытаньні захаваньня навакольнага асяродзьдзя, СМІ, моду, навукі й мастацтва, што робіць вялікі ўнёсак у ягоны статус як аднаго з асноўных глябальных гарадоў сьвету[10][11]. З-за сваёй эканамічнай моцы, высокага ўзроўню жыцьця й памеру рынку, Мадрыд лічыцца буйным фінансавым цэнтрам Паўднёвай Эўропы й Пірэнэйскага паўвострава, ён месьціць галаўныя офісы большасьці асноўных гішпанскіх кампаніяў. Мадрыд зьяўляецца самым наведавальным сярод турысаў горадам Гішпаніі й чацьвёртым на кантынэнце[12], а таксама займае 10-ы радок у сьпісе гарадоў з прыдатнымі ўмовамі для жыцьця ў сьвеце паводле дадзеных часопісу «Манокль», які быў апублікаваны ў 2010 годзе[13][14]. Мадрыд таксама знаходзіцца ў сьпісе 12 зялёных гарадоў Эўропы паводле дадзеных на 2010 год[15]. Горад у цяперашні час змагаецца за права правядзеньня летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году[16].
Горад разьмешчаны на рацэ Мансанарэс у цэнтры краіны. Зьяўляючыся сталіцай Гішпаніі, горад месьціць рэзыдэнцыю ўрада, а таксама рэзыдэнцыю гішпанскага манарха, Мадрыд таксама зьяўляецца палітычным цэнтрам Гішпаніі[17]. Нягледзячы на тое, што Мадрыд валодае сучаснай інфраструктурай, горад захаваў гістарычны зьнешні выгляд. Ягоныя славутасьці ўключаюць Каралеўскі палац у Мадрыдзе, Тэатар Рэал (Каралеўскі тэатар) з адрэстаўраваным у 1850 годзе Опэрным тэатрам; парк Буэна Рэтыра, заснаваны ў 1631 годзе, будынак Нацыянальнай бібліятэкі XIX стагодзьдзя, якая зьмяшчае некаторыя з гістарычных архіваў Гішпаніі, археалягічны музэй, а таксама Залаты трохкутнік мастацтваў, разьмешчаны ўздоўж Пасэо дэль Прада й які складаецца з трох мастацкіх музэяў: музэй Прада, Нацыянальны цэнтар мастацтва каралевы Сафіі й музэй Тысэна-Барнэмісы[18].