Мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастацтва — вобразнае асэнсаваньне рэчаіснасьці, працэс альбо вынік выразы[1] ўнутранага ці вонкавага сьвету творцы ў мастацкім вобразе, творчасьць, накіраваная такім чынам, што яна цікавіць ня толькі самога аўтара, але й іншых людзей. Яно ахоплівае шырокі спэктар дзейнасьці чалавека, тварэньня й спосабаў выказваньня, уключаючы музыку, літаратуру, кіно, фатаграфію, скульптуру й жывапіс. Сэнс мастацтва разглядаецца ў раздзеле філязофіі вядомым як эстэтыка, і нават такія дысцыпліны як гісторыя й псыхалёгія аналізуюць адносіны паміж людзьмі й пакаленьнямі.
Традыцыйна тэрмін мастацтва выкарыстоўвалася для абазначэньня любога навыку альбо майстэрства, якое задавальняе любоў чалавека да прыгожага[2]. Гэтая канцэпцыя зьмянілася падчас рамантычнага пэрыяду, калі мастацтва стала ўспрымацца як «спэцыяльны факультэт чалавечага розуму, які павінны клясыфікавацца з рэлігіяй і навукай»[3]. Наогул, мастацтва зроблена з намерам стымуляваць думкі й эмоцыі.