Летнія Алімпійскія гульні 2020 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́тнія Алімпі́йскія гу́льні 2020 го́ду (афіцыйна — Гульні XXXII Алімпіяды) — XXXII летнія Алімпійскія гульні, якія прайшлі з 21 ліпеня па 8 жніўня 2021 ў Токіё, Японія. Першапачаткова гульні павінны былі адбыцца з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 году, але праз сусьветную пандэмію каранавіруснай інфэкцыі першапачатковыя пляны былі парушаныя. Гульні перанесьлі, а не адмянілі, што здарылася ўпершыню ў гісторыі[1]. З маркетынгавых чыньнікаў мерапрыемства захавала брэнд Токіё-2020[2]. Самі спаборніцтва ладзіліся ў значнай ступені праводзіўся за зачыненымі дзьвярыма без гледачоў, бо нават праз год пасьля пераносу наступствы каранавірусу ўсё яшчэ мелі месцца. Гульні атрымаліся самымі дарагімі ў гісторыі, з агульнымі выдаткамі больш за 20 мільярдаў даляраў[3].
Гэты артыкул або разьдзел утрымлівае застарэлыя зьвесткі. |
XXXII летнія Алімпійскія гульні | |
Дэвіз | Аб’яднаныя эмоцыямі |
---|---|
Горад-арганізатар | Токіё, Японія |
Узнагароды | 339 у 33 відах спорту |
Цырымонія адкрыцьця | 21 ліпеня 2021 |
Цырымонія закрыцьця | 8 жніўня 2021 |
Афіцыйна адкрыў | Нарухіта |
Алімпійскі агонь | Наомі Осака |
Стадыён | Алімпійскі стадыён Токіё |
Афіцыйны сайт | tokyo2020.org |