Крыштыяну Раналду
партугальскі футбаліст / From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштыя́ну Рана́лду душ Са́нтуш Авэ́йру (па-партугальску: Cristiano Ronaldo dos Santos Aveiro; нар. 5 лютага 1985 году ў Фуншале, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік саудаўскага клюбу «Аль-Наср» і нацыянальнай зборнай Партугаліі, капітанам якой ёсьць. Футбаліст стаў самым дарагім у сьвеце на той час, калі адбыўся ягоны пераход з «Манчэстэр Юнайтэд» у «Рэал». Гэты трансфэр абышоўся мадрыдзкаму клюбу больш за 83 млн фунтаў стэрлінгаў. Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў сучаснасьці[5][6][7].
Крыштыяну Раналду | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 лютага 1985(1985-02-05)[1][2][3][…] (39 гадоў) | |
Рост | 185 см[4] | |
Вага | 85 кг[4] | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца, нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аль-Наср | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2003 2003—2009 2009—2018 2018—2021 2021—2022 2023— |
Спортынг Манчэстэр Юнайтэд Рэал Мадрыд Ювэнтус Манчэстэр Юнайтэд Аль-Наср |
25 (3) 196 (84) 292 (311) 98 (81) 40 (19) 37 (36) |
Зборныя | ||
2003— | Партугалія | 205 (128) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Раналду быў прызнаны найлепшым маладым гульцом чэмпіянату Эўропы 2004 году. Крыштыяну ёсьць чэмпіёнам ангельскай Прэм’ер-лігі сэзонаў 2006—2007, 2007—2008 і 2008—2009 гадоў. Некалькі разоў станавіўся найлепшым гульцом ангельскай лігі. У сэзоне 2006—2007 гадоў дайшоў з «Манчэстэр Юнайтэд» да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў, а ў наступным сэзоне выйграў у фінале ў лёнданскага «Чэлсі». У 2008 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам году ў клюбным эўрапейскім футболе паводле вэрсіі УЭФА і найлепшым гульцом Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы «Залаты мяч» як найлепшы футбаліст Эўропы й узнагароду «Гулец году ФІФА» як найлепшы футбаліст сьвету. Чэмпіён Эўропы 2016 году.