Манчэстэр Юнайтэд
ангельскі футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Манчэстэр Юнайтэд» (па-ангельску: Manchester United) — ангельскі футбольны клюб з гораду Манчэстэр. 20-разовы чэмпіён Ангельшчыны, 12-разовы ўладальнік Кубка Ангельшчыны. Трохразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў (1968, 1999, 2008), уладальнік Кубка кубкаў (1991), пераможца Лігі Эўропы (2017). Хатні стадыён «Юнайтэд», «Олд Трафард», быў адчынены ў 1910 годзе. Ён зьяўляецца найбуйнейшым пасьля «Ўэмблі» футбольным стадыёнам у Ангельшчыне, ён здольны зьмясьціць каля 76 тысячаў заўзятараў.
Манчэстэр Юнайтэд | ||||||
Поўная назва | па-ангельску: Manchester United Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1878, як Newton Heath LYR F.C. | |||||
Горад | Манчэстэр, Ангельшчына | |||||
Стадыён |
Олд Трафард Умяшчальнасьць: 74 879 | |||||
Прэзыдэнт | Джоэл Глэйзэр[d] і Аўрам Глэйзэр[d] | |||||
Кіраўнік | Manchester United Limited[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-Ліга | |||||
· 2022—2023 | 3 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы manutd.com (анг.) (гішп.) (фр.) (ар.) (яп.) (кіт.) (кар.) |
«Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца адным з самых пасьпяховых ангельскіх клюбаў паводле колькасьці тытулаў за ўсю гісторыю, а за апошнія 20 гадоў клюб ёсьць самым пасьпяховым клюбам у Ангельшчыне, атрымаўшы перамогу ў 27 буйных трафэях зь лістапада 1986 году, калі каманду ўзначаліў сэр Алекс Фэрг’юсан[1]. У сэзоне 2010—2011 гадоў «Юнайтэд» выйграў чэмпіянат Ангельшчыны ў рэкордны 19 раз, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку «Лівэрпул». У 1968 годзе «Манчэстэр Юнайтэд» стаў першым ангельскім клюбам, які перамог у Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў, перамогшы ў фінале партугальскую «Бэнфіку» зь лікам 4:1[2]. У 1999 годзе клюб у другі раз стаў пераможцам галоўнага эўрапейскага клюбнага спаборніцтва, адолеўшы ў фінале мюнхэнскую «Баварыю» зь лікам 2:1[3]. У 2008 годзе «Юнайтэд» зноўку атрымаў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў, абыграўшы ў фінале лёнданскі «Чэлсі»[4]. Акрамя таго, «Юнайтэд» зьяўляецца рэкардсмэнам паводле колькасьці пераможаных Кубкаў Ангельшчыны (12 перамогаў)[5].
На цяперашні момант «Юнайтэд» уваходзіць у тройку футбольных клюбаў з самымі высокімі даходамі[6]. У красавіку 2012 году часопіс Forbes ацаніў клюб у 2,235 млрд даляраў[7]. «Манчэстэр Юнайтэд» зьяўляецца самым дарагім спартовым клюбам у сьвеце[8].