Нападнік (футбол)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Напа́днік — у футболе — гулец, які атакуе. Разьмяшчаецца бліжэй за ўсіх да брамы суперніка. Асноўнай мэтай нападнікаў зьяўляецца забіваньне галоў. Такога гульца завуць таксама форвард (ад анг. Forward, пярэдні), страйкер (ад анг. Striker, які б’е), бамбардзір, галеадор і інш.
У сучасных тактычных схемах ужываюцца ад аднаго да трох нападнікаў. Звычайна на полі гуляюць два, прычым часьцей за ўсё адзін разьмяшчаецца як мага бліжэй да брамы, а другі знаходзіцца як бы за ім і падтрымлівае яго з глыбіні поля. У задачы першага ўваходзіць прыняць мяч, адцягнуць на сябе некалькі абаронцаў і аддаць галявы пас, альбо прабіць абарону і забіць самому. Задача другога — аддаваць пас з глыбіні да брамы, перамяшчацца ў штрафны, адцягваючы ўвагу супернікаў, шукаць вольныя зоны і прымаць там мяч.
Крыху радзей адзін з нападнікаў ссоўваецца на бок поля і робіць перадачу ў паветры ў штрафную пляцоўку суперніка.
Паколькі звычайна нападнікі забіваюць больш галоў, чым хто-кольвек іншы ў камандзе, яны зьяўляюцца найболей вядомымі.