Бутан
дзяржава ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Бута́н (на дзонг-кэ: འབྲུག་ཡུལ) — дзяржава ў паўднёвай Азіі ва ўсходніх Гімалаях. На поўначы і захадзе мяжуе з Кітаем, а таксама краіна мяжуе з рознымі штатамі Індыі, як то з захаду з Сыкімам (да 1975 году незалежная краіна), з усходу з Аруначал-Прадэшам, на поўдні мае мяжу з Асамам, на паўднёвым захадзе з Заходняй Бэнгаліяй. Нэпал і Банглядэш месьціцца недалёка ад Бутану, але ня маюць сумежных граніц зь ім. Насельніцтва Бутану складае больш за 777 тысяч чалавек[7], маючы тэрыторыю ў 38,394 тысяч км². Мясцовая назва краіны Друк Юл ці Друк Цэдэн пераскладецца як «краіна цмока-перуна». Паводле адной з вэрсіяў назва «Бутан» паходзіць ад Бгу-Утан (Bhu-Uttan), што ў перакладзе з санскрыту азначае «высакагор’е» ці «горная краіна». Паводле іншай вэрсіі, назва паходзіць ад Бгот-Анг (Bhots-ant), што азначае «край Тыбэту» ці «поўдзень Тыбэту». Бутан таксама ёсьць і гістарычнай назвай памежнай тэрыторыі ў Індыі ў штаце Заходняя Бэнгалія з цэнтрам Калімпонгу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бутан (неадназначнасьць).
Бутан | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн Друк Цэндэн[d] | |||||
Дата заснаваньня: | 8 жніўня 1949 | ||||
Афіцыйная мова: | дзонг-кэ | ||||
Сталіца: | Тхімпху | ||||
Форма кіраваньня: | канстытуцыйная манархія | ||||
кароль Бутану[d]: | Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук | ||||
прэм’ер-міністар Бутану[d]: | Лотай Цэрынг[d] | ||||
Заканадаўчы орган: | парлямэнт Бутану[d] | ||||
Выканаўчы орган: | урад Бутану[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | |||||
Валюта: | нгултрум | ||||
СУП (2022) | |||||
па ППЗ: | 9,853 млрд $ | ||||
па ППЗ на душу насельніцтва: | 12 967 $ | ||||
намінальны: | 2,653 млрд $ | ||||
намінальны на душу насельніцтва: | 3 491 $ | ||||
Мэдыянны прыбытак: | 115 787 Nu[2] | ||||
Індэкс дэмакратыі: | 5,71[3] | ||||
Каэфіцыент Джыні: | 37,4[4] | ||||
ІРЧП: | 0,666[5] | ||||
Часавы пас: | UTC+6 і BTT[d][6] | ||||
Аўтамабільны знак: | BHT | ||||
Бок аўтамабільнага руху: | леваруч | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню: | .bt | ||||
Тэлефонны код: | +975 | ||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
bhutan.gov.bt |
Бутан, як і суседні Тыбэт, здавён зьведалі распаўсюд будызму, які паўстаў на індыйскім субкантынэнтам за часам жыцьця Гаўтамы Буды. У першым тысячагодзьдзі школа будызму ваджраяна атрымала распаўсюд на Бутан з імпэрыі Пала з Бэнгаліі. На працягу XVI стагодзьдзя Шабдрунг Нгаванг Намг’ял абъяднаў даліны Бутану пад сваім уладарствам, разграміўшы тры тыбэцкія ўварваньні. Намг’ял падпарадкаваў сабе рэлігійныя школы, кадыфікаваў прававую сыстэму і стварыў нешта кшталту ўраду. Ён стаў першым духоўным лідэрам краіны на ўзро тыбэцкіх ламаў. У XVI стагодзьдзі Бутан пашырыў свой кантроль на вялікую частку Паўночна-Ўсходняй Індыі, Сыкіму і Нэпалу. Аднак ужо ў XIX стагодзьдзі Бутан саступіў кантроль над Бэнгальскімі Дуарамі Брытанскай Індыі. Напачатку XX стагодзьдзя каралём стаў Уг’ен Вангчук, першы з роду Вангчукаў. Ён пашырыў сувязі зь Вялікабрытаніяй і нават патрапіў у іхны пратэктарат, які гарантаваў брытанскую ахову ў замежнай палітыцы. Добрыя стасункі зь Індыяй працягнуліся па абвяшчэньню незалежнасьці Індыі ў 1949 годзе. Абедзьве краіны прызналі сувэрэнітэт адзін аднаго. Бутан далучыўся да Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у 1971 годзе. З тых часоў ён толькі пашырыў свае дачыньненьні зь іншымі краінамі. Гэтак краіна ёсьць сябрам Арганізацыі рэгіянальнай супрацы краінаў Паўднёвай Азіі. Тым ня менш, Бутан доўгі час праводзіў палітыку жорсткага ізаляцыянізму, прыкметы якога можна пабачыць і сёньня. Такім чынам Бутан ёсьць адной з найменш вывучаных і найменш дасяжных краінаў у сьвеце, праз тое, што ўрад абмяжоўвае турызм і ўмяшальніцтва іншых краінаў, з мэтай захаваньня культуры і традыцыяў.