Тыбэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тыбэ́т (па-тыбэцку: བོད་ — трансьлітарацыя Ўайлі: bod, вымаўленьне (лхаскі дыялект): бё, па-кітайску: 西藏, Сіцзан) — раён Цэнтральнай Азіі, разьмешчаны на Тыбэцкім сугор’і. У розныя пэрыяды гісторыі Тыбэт быў незалежнай дзяржавай альбо тэрыторыяй у складзе Мангольскай імпэрыі або васальнай зямлёй цынскага Кітая. У 1951 годзе акупаваны Кітаем. Тыбэцкая апазыцыя расцэньвае палітыку кітайскіх камуністычных уладаў у рэгіёне як генацыд тыбэцкага народу. Традыцыйна тэрыторыя Тыбэту дзялілася на правінцыі Ў-Цанг, Кхам і Амда. Тыбэцкі аўтаномны раён (ТАР) у Кітаі займае менш за палову ўсяго гістарычнага Тыбэту (правінцыя Ў-Цанг і заходняя частка Кхама), а насельніцтва ТАР складае ўсяго толькі адну траціну ад насельніцтва гістарычнага Тыбэту. Тэрыторыя гістарычнага Амда і астатняя частка Кхама адміністрацыйна ўваходзяць у правінцыі Юньнань, Сычуань, Цынхай і Ганьсу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тыбэт (неадназначнасьць).
- Ня варта блытаць з Тыбэцкім аўтаномным раёнам — адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у Кітаі.