Эрнэст Генры Шэклтан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Эрнэ́ст Ге́нры Шэ́клтан (англ.: Ernest Henry Shackleton, 15 лютага 1874, Кілкі-хаўс, Кілдэр, Ірландыя — 5 студзеня 1922, Грутвікен, Паўднёвая Джорджыя) — англа-ірландскі даследчык Антарктыкі, дзеяч гераічнага веку антарктычных даследаванняў. Удзельнік чатырох антарктычных экспедыцый, трыма з якіх камандаваў.
Эрнэст Генры Шэклтан | |
---|---|
англ.: Ernest Henry Shackleton | |
Франтыспіс кнігі Шэклтана «У сэрцы Антарктыкі» | |
Род дзейнасці | Палярны падарожнік |
Дата нараджэння | 15 лютага 1874(1874-02-15) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1922(1922-01-05) (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Падданства | Вялікабрытанія |
Бацька | Генры Шэклтан |
Маці | Генрыэта Летысія Сафія Гэвэн |
Жонка | Эмілі Дорман |
Дзеці |
Рэйманд Шэклтан Сесілі Шэклтан Эдвард Шэклтан |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Сайт | indigo.ie/~jshack/ernest… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першы досвед палярных даследаванняў атрымаў у экспедыцыі «Дыскаверы», удзельнік першага паходу да Паўднёвага полюса, пасля якога быў эвакуяваны з-за стану здароўя. У 1907 годзе Шэклтан узначаліў уласную экспедыцыю «Німрада», падчас якой дасягнуў 88° 23' пд. ш., не дайшоўшы да Паўднёвага полюса 97 геаграфічных міль (180 км). За свае дасягненні быў узведзены каралём Эдуардам VII у рыцары.
Пасля дасягнення Паўднёвага полюса Амундсенам (14 снежня 1911 года) і Скотам (17 студзеня 1912 года), Шэклтан заявіў, што перасячэнне ўсяго Антарктычнага мацерыка засталося «адзінай буйной мэтай антарктычных падарожжаў». У 1914 годзе ён арганізаваў Імперскую трансантарктычную экспедыцыю. Паход завяршыўся катастрофай: не дасягнуўшы берагоў Антарктыкі, экспедыцыйнае судна «Эндзьюранс» было заціснута льдамі ў Моры Уэдэла і затанула. Шэклтан здолеў выратаваць усю каманду, пры гэтым не загінуў ніводзін чалавек, аднак яго гераічнасць і прафесійныя якасці не былі годна ацэнены ў Брытаніі ў святле Першай сусветнай вайны. У 1921 годзе ён узначаліў экспедыцыю Шэклтана — Роўэта, аднак яшчэ да пачатку яе працы ў Антарктыдзе сканаў ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 47 гадоў і быў пахаваны на востраве Паўднёвая Джорджыя.
Шэклтан быў рознабаковай асобай, спрабаваў балатавацца ў брытанскі Парламент, арганізоўваў камерцыйныя прадпрыемствы, але ў ніводным з іх не дамогся поспехаў. Пасля смерці ён быў на пэўны час занядбаны, але ў сярэдзіне ХХ стагоддзя адбыўся ўсплёск цікавасці да спадчыны Шэклтана, спачатку ў ЗША, а затым і ў Вялікабрытаніі. У 2002 годзе падчас правядзення нацыянальнага апытання «100 найвялікшых брытанцаў (англ.) (бел.» Шэклтан заняў 11-е месца, тады як Роберт Скот — толькі 54-е.