Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта
Трэцяя і апошняя самастойная антарктычная экспедыцыя Эрнэста Шэклтана / From Wikipedia, the free encyclopedia
Экспеды́цыя Шэ́клтана — Ро́ўэта 1921—1922 гадо́ў (англ.: The Shackleton–Rowett Expedition), вядомая таксама як Экспеды́цыя «Квэ́ста» (англ.: Quest Expedition) і Трэ́цяя экспеды́цыя Шэ́клтана (англ.: Trird Shackleton Expedition) — трэцяя і апошняя самастойная антарктычная экспедыцыя сэра Эрнэста Шэклтана, спансаваная прадпрымальнікам Джонам Куілерам Роўэтам (1874—1924). Першапачаткова планавалася даследаванне мора Бафорта, але канадскі ўрад адмовіў у фінансавай падтрымцы. Гэта прывяло да радыкальнай змены мэты экспедыцыі; паход у Антарктыду стаў у значнай ступені імправізацыяй, якая не мела канкрэтнай накіраванасці. Яшчэ да пачатку асноўнага этапу экспедыцыі памёр Э. Шэклтан, Ф. Уайлд не здолеў прабіцца на маламагутным судне праз пакавыя льды, пасля чаго Роўэт аддаў загад аб вяртанні. Экспедыцыя мае, галоўным чынам, гістарычнае значэнне: на думку біёграфаў Шэклтана — Марджэры і Джэймса Фішэраў, «яна пазначыла мяжу паміж „гераічнай“ і „механічнай“ эпохамі асваення Антарктыкі»[1]. На працягу 7 гадоў пасля яе заканчэння не праводзілася ні аднаго новага паходу ў Антарктычны рэгіён[2].
Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Экспедыцыйнае судна «Квэст» | |||||||||||
| |||||||||||
Склад | |||||||||||
20 чалавек на момант адплыцця з Лондана | |||||||||||
Маршрут | |||||||||||
Плаванне да Паўднёвай Георгіі Плаванне ў Паўднёвым акіяне пасля смерці Шэклтана Вяртанне «Квэста» | |||||||||||
Страты | |||||||||||
5 студзеня 1922 года памёр начальнік экспедыцыі Эрнэст Шэклтан |