Часно́к[3] (Allium sativum) — шматгадовая[4] травяністая расліна; від роду Цыбуля сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae), раней адносілася да самастойнага, цяпер скасаванага сямейства Цыбулевыя (Alliaceae).
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Папулярная агароднінная культура ў шматлікіх народаў па ўсім свеце, што тлумачыцца вострым смакам і характэрным пахам, звязаных з наяўнасцю ў складзе расліны тыяэфіраў (арганічных сульфідаў). Долькі цыбуліны («зубчыкі») выкарыстоўваюцца ў якасці пасяўнога матэрыялу, ужываюцца ў ежу (у сырым або прыгатаваным выглядзе, як заправа). Лісце, стрэлкі і кветканосы таксама ядомыя і ўжываюцца ў асноўным у маладых раслін.
Часнок шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне дзякуючы антысептычнаму дзеянню.