Вегетатыўнае размнажэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вегетатыўнае размнажэнне — утварэнне новай асобіны з мнагаклетачнай часткі цела бацькоўскай асобіны, адзін са спосабаў бясполага размнажэння, уласцівы мнагаклетачным арганізмам.
У водарасцей і грыбоў адбываецца шляхам аддзялення неспецыялізаваных участкаў талома ці праз утварэнне спецыялізаваных участкаў (вывадкавыя пупышкі водарасці сфацэлярыі і інш.)
У вышэйшых раслін адбываецца альбо як распад мацярынскай асобіны на дзве і больш даччыныя асобіны (напрыклад, пры адміранні паўзучых парасткаў або карэнішчаў, аддзяленне каранёвых атожылкаў), альбо як аддзяленне ад мацярынскай асобіны зародкаў даччыных (напрыклад, клубні, цыбуліны, вывадкавыя пупышкі).