Усходні фронт Першай сусветнай вайны
адзін з буйных тэатраў Першай сусветнай вайны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Усхо́дні фронт — адзін з тэатраў ваенных дзеянняў Першай сусветнай вайны (1914—1918).
Усходні фронт | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 1 жніўня 1914 — 3 сакавіка 1918; 10 — 11 лістапада 1918[1] | ||
Месца | Усходняя Еўропа | ||
Вынік |
Перамога Цэнтральных дзяржаў, Брэсцкі мірны дагавор з Украінай, Брэсцкі мірны дагавор з Расіяй, Бухарэсцкі мірны дагавор з Румыніяй |
||
Змены | Распад Расійскай імперыі, незалежнасць Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі, Балгарыя анексіруе Дабруджу | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На Усходнім фронце адбываліся баявыя дзеянні паміж Расіяй (Антанта) і Цэнтральнымі дзяржавамі. На баку Антанты (з 1916 года) выступіла Румынія.
Усходні фронт па сваёй працягласці нашмат пераўзыходзіў Заходні фронт. Паводле гэтай прычыны вайна на Усходнім фронце мела менш пазіцыйны характар у параўнанні з Заходнім фронтам.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі ў Расіі была ўсталяваная савецкая ўлада, баявыя дзеянні на Усходнім фронце былі прыпыненыя. Урад Савецкай Расіі заключыў перамір’е з Цэнтральнымі дзяржавамі і пачаў рыхтавацца да падпісання сепаратнай мірнай дамовы. 8 лютага 1918 года Цэнтральныя дзяржавы падпісалі асобны Брэсцкі мірны дагавор з Украінскай народнай рэспублікай, а 3 сакавіка 1918 года — з Савецкай Расіяй. Яна пазбаўлялася велізарных тэрыторый і павінна была выплачваць рэпарацыі. Румынія, апынуўшыся ў ізаляцыі, таксама была вымушаная 7 мая 1918 года падпісаць мір з Германіяй і яе саюзнікамі.
Аж да заканчэння сусветнай вайны Цэнтральныя дзяржавы, нягледзячы на паражэнні на іншых франтах, працягвалі трымаць на занятых па Брэсцкім міры тэрыторыях у якасці акупацыйных войскаў значныя сілы.