Тры колеры: Сіні
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Тры ко́леры: Сі́ні» (фр.: Trois couleurs: Bleu) — мастацкі фільм 1993 года, пастаўлены польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Адна з найбольш праслаўленых карцін рэжысёра[14][15]. Галоўную ролю выканала французская актрыса Жульет Бінош[16].
Тры колеры: Сіні | |
---|---|
фр.: Trois couleurs: Bleu | |
Жанр | драматычны фільм[1][2][…] і артхаус |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Eurimages[d], France 3[d] і Canal+ |
Працягласць | 100 ± 1 хв. |
Зборы | $1,32 млн. (ЗША)[8][9] |
Краіна | |
Мова | французская[11] |
Год | 1993, 4 лістапада 1993[12], 8 верасня 1993[13], 10 кастрычніка 1993[13] і 5 снежня 1993[13] |
Наступны фільм | «Тры колеры: Белы» |
IMDb | ID 0108394 |
«Сіні» з’яўляецца першай часткай трылогіі «Тры колеры», другая і трэцяя часткі «Белы» і «Чырвоны» выйшлі ў 1994 годзе. Паводле задумы аўтараў сцэнарыя Кшыштафа Кеслёўскага і Кшыштафа Пясевіча кожны фільм трылогіі тым ці іншым чынам акцэнтуе ўвагу на адным з ідэалаў Вялікай французскай рэвалюцыі, адлюстраваных у дэвізе «Свабода, роўнасць, братэрства». Паводле слоў Кеслёўскага, тэма фільма «Тры колеры: Сіні» — гэта свабода, а дакладней свабода эмацыйная, а не свабода ў сацыяльным ці палітычным значэнні[17].
Цэнтральнымі фігурамі ў працэсе стварэння фільма, як і ў папярэдняй працы Кеслёўскага «Падвойнае жыццё Веранікі», сталі аператар Славомір Ідзяк і кампазітар Збігнеў Прайснер. Апрача выкарыстання пазнавальных фільтраў і здымкаў плечавой камерай, Ідзяк нават указаны як суаўтар сцэнарыя разам з сябрамі Кеслёўскага Агнешкай Холанд і Эдвардам Жэброўскім[pl]. Прайснер напісаў музыку да пачатку здымкаў, так што мелодыя, тэкстура і рытм быццам вядуць дзеянне за сабой. А паколькі галоўныя героі фільма — кампазітары, музыка тут — частка сюжэта і складальнік таямніцы фільма[18].
Прэм’ера фільма адбылася ў верасні 1993 года[19]. 5 верасня «Сіні» быў паказаны ў межах конкурснай праграмы юбілейнага 50-га Венецыянскага кінафестывалю, дзе быў адзначаны ажно сямю прызамі, у тым ліку галоўнай узнагародай кінафестывалю — «Залатым ільвом»[20]. Апроч таго фільм быў удастоены трох прэмій «Сезар», трох намінацый на «Залаты глобус», намінацыі на Еўрапейскую кінапрэмію за найлепшы фільм і многіх іншых узнагарод.