Падвойнае жыццё Веранікі
двухмоўны фільм польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Падво́йнае жыццё́ Верані́кі»[6] (фр.: La double vie de Véronique, польск.: Podwójne życie Weroniki) — двухмоўны фільм польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, зняты ў 1991 годзе пры ўдзеле Польшчы, Францыі і Нарвегіі. Гэты фільм з’яўляецца першай карцінай кінарэжысёра, якую ён часткова здымаў за мяжой Польшчы.
Падвойнае жыццё Веранікі | |
---|---|
фр.: La double vie de Véronique польск.: Podwójne życie Weroniki | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[1], артхаус і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Canal+, Norsk Film[d] і Zespól Filmowy "X"[d] |
Працягласць | 98 хв. |
Зборы | $2 млн. (ЗША) |
Краіна | |
Мова | французская і польская |
Год | 15 мая 1991[5] |
IMDb | ID 0101765 |
Фільм расказвае гісторыю дзвюх маладых жанчын: польскай харысткі Веранікі і як дзве кроплі вады падобнай на яе французскай настаўніцы музыкі Веранік. Жанчыны не ведаюць пра існаванне адна адной, але звязаны таямнічай эмацыйнай сувяззю, якую Кшыштаф Кеслёўскі падкрэслівае праз адлюстраванні, колеры, гукі і мноства іншых дэталяў, што ўтвараюць безліч тонкіх паралеляў паміж дзвюма гераінямі. У абрамленні мігатлівай аператарскай працы Славоміра Ідзяка і таямнічай музыкі Збігнева Прайснера кінастужка ўяўляе сабой «адну з найбольш чыста метафізічных карцін», «незабыўную сімфонію пачуццяў»[7].
Прэм’ера фільма адбылася 15 мая 1991 года ў межах конкурснай праграмы 44-га Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў адзначаны трыма ўзнагародамі, у тым ліку за найлепшую жаночую ролю[8] . «Падвойнае жыццё Веранікі» было абрана кандыдатам на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове ад Польшчы, але не трапіла ў канчатковы спіс намінантаў.