Сусветная лютэранская федэрацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусве́тная лютэра́нская федэра́цыя — найвялікшы дэнамінацыйны саюз лютэранскіх цэркваў. Заснаваны ў 1947 у шведскім Лундзе. Сядзіба знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).
Федэрацыя аб'ядноўвае 143 цэркваў з 79 краін[1].
Найбуйнейшыя цэрквы-члены (у мільёнах чалавек; звесткі 2010 года):
- Царква Швецыі (6,7)
- Евангельска-лютэранская царква ў Танзаніі (5,6)
- Эфіопская евангельская царква Меканэ Есус (5,57)
- Евангельская лютэранская царква ў Амерыцы (4,5)
- Царква дацкага народа (4,47)
- Евангельска-лютэранская царква Фінляндыі (4,38)
- Пратэстанцкая хрысціянская царква Батак (Інданезія, 4,17)
- Царква Нарвегіі (3,99)
- Малагасійская лютэранская царква (3,0)
- Евангельская лютэранская царква Гановера (Германія, 2,8)
Рэгіянальны канцлер СЛФ для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы засядае ў Браціславе. Сайт федэрацыі паведамляе, што ў Беларусі яе членам з'яўляецца аддзяленне Евангельска-лютэранскай царквы ў Расіі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі[2], хоць фактычна з 2001 года беларуская лютэранская царква выйшла з гэтай арганізацыі[3].