Дэнамінацыя (рэлігія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэнамінацыя (ад лац.: denominatio — пераназванне) — у рэлігіязнаўстве тып[1] рэлігійнай арганізацыі ў хрысціянстве. Спецыфічнай характарыстыкай дэнамінацыі з’яўляецца яе прамежкавы характар у адносінах да секты і царквы. Дэнамінацыя прызнае іншыя рэлігіі і вераванні і знаходзіцца ў станоўчых адносінах з грамадствам[2][3][4][5][6]. Упершыню паняцце ўведзена амерыканскім багасловам Х. Р. Нібурам у кнізе «Сацыяльныя вытокі дэнамінацыяналізму» («The social sources of denominationalism»)[7].
Ад царквы дэнамінацыя запазычае адносна высокую сістэму цэнтралізацыі і іерархічны прынцып кіравання, адмову ад палітыкі ізаляцыянізму ў адносінах да дзяржавы і грамадства, прызнае магчымасць духоўнага адраджэння для любога веруючага чалавека[8][9][10]. З сектай жа яе збліжае адносна невялікі перыяд існавання, пераважны ўпор на рэлігійную дзейнасць, у веравучэнні наяўнасць якасных адрозненняў ад традыцыйных цэркваў і проціпастаўленне сябе ім, прэтэнзія на выключнасць установак і каштоўнасцей, ідэя богавыбранніцтва[8][9][10].
Акрамя таго, тэрмін дэнамінацыя выкарыстоўваецца ў штодзённым словаўжыванні ў якасці сіноніма слова канфесія.[2][11].