Стакгольм
сталіца і найбуйнейшы горад Швецыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стакго́льм (шведск.: Stockholmⓘ; шведскае вымаўленнеˈstɔkːˈhɔlm, ˈstɔkːˈɔlm, ˈstɔkːɔlm[4]) — сталіца і найбуйнейшы горад Швецыі. Размешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Меларэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае размяшчэнне горада на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа Швецыі.
Горад
Стакгольм
Stockholm
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стакгольм з’яўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швецыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзідэнцыя шведскага караля, шведскага ўрада і парламента. У горадзе пражывае каля 22 % насельніцтва краіны. У 2008 годзе амерыканскі часопіс Foreign Policy склаў спіс гарадоў, якія іграюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных адносінах, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў свеце, 10-е ў Еўропе і першае ў Скандынавіі[5]. Размешчаны на радзе астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосцю, выдатнай архітэктурай і шматлікімі паркамі[6]. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнай Венецыяй»[7] і «Каралевай Меларэна».
У горадзе знаходзіцца вялікая колькасць музеяў, шэраг тэатраў і вышэйшых навучальных устаноў. Тут праводзяцца шматлікія фестывалі і спартыўныя спаборніцтвы як нацыянальнага, так і міжнароднага ўзроўню. Стакгольм — другі пасля Капенгагена горад Скандынавіі па колькасці наведвальнікаў (каля 1 млн турыстаў штогод).
На гербе Стакгольма адлюстрован заступнік горада Эрык IX Святы.