Рух Бугалу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рух Бугалу, так жа сама вядомы як Хлопцы Бугалу, або Бугалу-хлопцы[1] (англ.: Boogaloo boys) — у вялікай меры дэцэнтралізаваны праварадыкальны, супрацьурадавы і экстрэмісцкі палітычны рух у ЗША.[2] Даследчыкі таксама іншы раз называюць Бугалу войскам, ці вайсковай арганізацыяй. Прыхільнікі Бугалу заяўляюць, што яны рыхтуюцца да або жадаюць пачаць Другую Грамадзянскую вайну ў ЗША, якую яны завуць «Бугалу». Бугалу ўпершыню зарганізаваліся на Фарчане яшчэ ў 2012 годзе, аднак пад увагу медыяў трапілі толькі ў 2019 годзе. Как пазбегнуць банаў з боку бігтэку, бугалу шыфруюцца і ўвесь час мяняюць слэнг, але мэта ў іх застаецца ўсё той жа — узброены мяцеж супроць Урада ЗША і супроць левых праціўнікаў, а асабліва супроць тых, што пасягаюць на іхняе права мець уласную зброю.
Бугалу аб’яднаны ў асноўным толькі вузканакіраванай сканцэнтраванай мэтай і пра-збройнай пазіцыяй, аднак у астатніх позірках сярод падгруп Бугалу можа назірацца сур’езная разнастайнасць. Так, Бугалу не маюць жорсткай пазіцыі наконт расізму, некаторыя прыхільнікі Бугалу мараць, што «бугалу» будзе расавай вайной. А іншыя Бугалу ў 2020 годзе нечакана падтрымалі рух БЛМ, хаця даследчыкі аднесліся да гэтае падтрымкі насцярожана — Бугалу вядомыя сваім шыфраваннем, і таму і іхняя падтрымка БЛМ успрынялася некаторымі даследчыкамі як няшчырая.
Большасць дзейнасці Бугалу адбываецца он-лайн, аднак у 2020 годзе яны прынялі ўдзел у анты-карантынавым руху, а таксама часам з’яўляліся на пратэстах БЛМ. Бугалу маюць дрэс-код: большасць з іх добра ўзброеныя і носяць зброю ў адкрытую на сабе, а таксама Бугалу аддаюць перавагу гавайскім кашулям і бранежылетам, а ў астатнім апранаюцца ў стылі мілітары.