Румынская кампанія (1916—1917)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Румы́нская кампа́нія — адна з кампаніяў Першай сусветнай вайны, у якой румынская і руская арміі супрацьстаялі войскам Цэнтральных дзяржаў. У заходняй гістарыяграфіі разглядалася як частка ваенных дзеянняў на Балканскім ТВД; у савецкай — як частка Усходняга фронту Першай сусветнай вайны.
Хуткія факты Румынская кампанія, Дата ...
Румынская кампанія | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата |
14 жніўня 1916 — 9 снежня 1917 10 лістапада — 11 лістапада 1918 [заўв 1] |
||
Вынік |
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Уступленне Румыніі ў жніўні 1916 года ў вайну на баку Расіі і Антанты не ўзмацніла, а наадварот, аслабіла антыгерманскую кааліцыю. Румынская армія праявіла сябе як вельмі слабая саюзніца, што вымусіла Расію накіраваць значныя сілы ёй на дапамогу. Нягледзячы на гэта, аўстра-венгерскім і германскім войскам удалося ўжо да канца 1916 года акупаваць большую частку румынскай тэрыторыі і авалодаць сталіцай Румыніі — Бухарэстам.