Роні О’Саліван
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ро́нальд Анто́ніа «Роні» О’Са́ліван (англ.: Ronnie O’Sullivan, 5 снежня 1975, Уордслі, графства Уэст-Мідлендс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Лідар сусветнага рэйтынгу, сяміразовы чэмпіён свету (2001, 2004, 2008, 2012, 2013, 2020, 2022), шасціразовы чэмпіён Вялікабрытаніі (1993, 1997, 2001, 2007, 2014, 2017), сяміразовы пераможца Мастэрс (1995, 2005, 2007, 2009, 2014, 2016, 2017) і, такім чынам, адзін з дзесяці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгралі ўсе тры турніры трайной снукернай кароны. З’яўляецца рэкардсменам па колькасці зробленых соценных брэйкаў у гісторыі снукера, а таксама па колькасці максімальных серый з 13 максімумамі.
Роні О'Саліван
англ.: Ronnie O'Sullivan | |
Дата нараджэння: | 5 снежня 1975(1975-12-05)[1][2][…] (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар'ера: | 1992—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 1 (13.05.2002—22.05.2003 21.05.2004—10.05.2006 16.05.2008—08.05.2010) |
Цяперашні рэйтынг: | 2 (26 сакавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | >£9,700,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (13 разоў: Чэмпіянат свету 1997, Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1999, Гран-пры 1999, Адкрыты чэмпіянат Шатландыі 2000, Кубак LG 2001, Чэмпіянат свету 2003, Трафей Паўночнай Ірландыі 2007, Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2007, Чэмпіянат свету 2008, World Open 2010, PTC 2011/2012 - Этап 4, Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2014, Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2014) |
Колькасць соценных серый: | 942 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 33 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 3 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 30 |
Чэмпіён свету: | 2001, 2004, 2008, 2012, 2013, 2020, 2022 |
Стаў прафесіяналам у 1992 годзе ва ўзросце 16 гадоў і ў першым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, выйграўшы 10 кваліфікацыйных матчаў. Перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1993 года ва ўзросце 17 гадоў і 358 дзён, стаўшы самым маладым гульцом у гісторыі снукера, які выйграў рэйтынгавы турнір — рэкорд, які трымаецца па сённяшні дзень. У наступным сезоне ўвайшоў у топ-16 рэйтынгу, дзе нязменна пратрымаўся да сезону 2012/2013, і таксама стаў самым маладым гульцом, які атрымаў перамогу на Мастэрс, выйграўшы тытул у 1995 годзе ва ўзросце 19 гадоў і 69 дзён. У 2001 годзе атрымаў сваю першую перамогу на чэмпіянаце свету, стаўшы сёмым уладальнікам усіх тытулаў трайной кароны ў гісторыі. У сезоне 2002/2003 стаў лідарам афіцыйнага сусветнага рэйтынгу.
Быў лідарам рэйтынгу ў агульнай складанасці 5 гадоў у прамежку паміж сезонамі 2002/2003 і 2009/2010. За сваю кар’еру выйграў 33 рэйтынгавыя турніры (займае другое месца па колькасці рэйтынгавых тытулаў пасля Стывена Хендры), а таксама 3 нізкарэйтынгавыя турніры і 30 прафесійных запрашальных турніраў, уключаючы рэкордныя 10 тытулаў прэм’ер-лігі. У 2000 годзе ў камандзе з Джонам Пэратам, Стывенам Лі і Джымі Уайтам выйграў кубак нацый за зборную Англіі.
За сваю кар’еру зрабіў больш за 900 соценных брэйкаў (адзіны ў гісторыі снукера), 6 разоў станавіўшыся лідарам сезона па колькасці сэнчуры. На чэмпіянаце свету 1997 выканаў самую хуткую максімальную серыю ў гісторыі снукера за 5 хвілін і 20 секунд. Зарабіў больш за 9 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай за сваю кар’еру і займае першае месца ў гісторыі снукера паводле іх колькасці.