Мастэрс 2014 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мастэрс 2014 (англ.: Masters 2014, таксама вядомы як Dafabet Masters 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 19 студзеня 2014 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане. Турнір стаў саракавым розыгрышам Мастэрс, упершыню яго спансавала кампанія «Dafabet». Прызавы фонд склаў £600 000 (на £100 000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £200 000 (на £25 000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
Мастэрс 2014 | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 12 — 19 студзеня 2014 |
Арэна | «Аляксандра-палац» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £600,000 |
Прызавыя пераможцы | £200,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Сэлбі |
Фінал | |
Пераможца | Роні О’Саліван |
Фіналіст | Марк Сэлбі |
Лік | 10:4 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 143 |
Колькасць соценных серый | 16 |
Найвышэйшая серыя | 138 (Марка Фу) |
←2013 ● Мастэрс ● 2015→ |
У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу. Замест Грэма Дота, які займаў шаснаццатую пазіцыю ў рэйтынгу, прыняў удзел Роні О’Саліван — пасеяны пад другім нумарам як дзейны чэмпіён свету (пры тым, што ён не з’яўляўся гульцом топ-16).
Леташні чэмпіён турніру — Марк Сэлбі, не змог абараніць тытул, саступіўшы ў фінале Роні О’Салівану, які выйграў свой пяты Мастэрс, з лікам 4:10. На шляху да фіналу О’Саліван абыграў Роберта Мілкінса (6:1), Рыкі Уолдэна (6:0) і Стывена Магуайра (6:2), прайграўшы на турніры ўсяго 7 фрэймаў. Па колькасці перамог на Мастэрс Роні саступае толькі шатландцу Стывену Хендры, які выйграў 6 розыгрышаў турніру. Такім чынам, ён выйграў 53-і прафесійны тытул і 14-ы тытул «трайной кароны» ў сваёй кар’еры. Па перамогах на турнірах трайной кароны Роні О’Саліван саступае толькі Стывену Хендры (18 тытулаў) і Стыву Дэвісу (15 тытулаў). Найвышэйшы брэйк на Мастэрс 2014 аформіў Марка Фу ў матчы першага раўнда супраць Джада Трампа — 138 ачкоў.