Пінгвіны (Spheniscidae) — сямейства вадзяных нелятучых птушак, якія жывуць галоўным чынам у паўднёвым паўшар'і. Вельмі добра прыстасаваны да жыцця ў вадзе. Маюць чорнае апярэнне па ўсяму целу, акрамя жывата які мае белае апярэнне. Спажываюць ракападобных, рыб, кальмараў і іншых марскіх жывёл. Пад вадой праводзяць амаль палову свайго жыцця.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Самым буйным відам з'яўляецца імператарскі пінгвін, прадстаўнікі гэтага віду дасягаюць 1,1 м у вышыню і важаць каля 35 кг. Самым малым відам з'яўляецца від малых пінгвінаў, чые прадстаўнікі дасягаюць 40 см і 1 кг вагі. Вялікія віды пінгвінаў жывуць у халодных рэгіёнах, а драбнейшыя могуць быць знойдзены ва ўмераных і нават трапічных раёнах. Некаторыя віды дагістарычных пінгвінаў дасягалі гіганцкіх памераў, вышынёй і вагай сталага мужчыны.