Птушкі, або птахі (Aves) — клас апераных цеплакроўных яйкакладных хрыбетных жывёл.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Наземныя двухногія янцародныя амніёты, прыстасаваныя да палёту. Пярэднія канечнасці маюць форму крылаў, яшчэ адна прыкмета птушак — наяўнасць дзюбы. Падзяляюцца на 2 падкласы: яшчарахвостыя птушкі (напр. археаптэрыкс) і веерахвостыя птушкі, або новыя (сапраўдныя). Адрозніваюць 34 атрады, у т. л. 28 сучасных, больш за 9 тыс. відаў. Продкамі птушак лічаць старажытных (трыясавых) паўзуноў атрада псеўдазухій. Пашыраны ўсюды; на Беларусі 19 атрадаў, 307 відаў, з якіх гняздуюцца 226. Большасць відаў арнітафауны належыць да атрада вераб'інападобных.