Партал:Выбраны змест
From Wikipedia, the free encyclopedia
|
Мэта аўтараў Вікіпедыі не толькі ў тым, каб ствараць як мага больш артыкулаў, але і ў тым, каб якасць створаных артыкулаў была як мага вышэй. Таму асабліва якасныя артыкулы атрымліваюць адмысловыя адзнакі. |
||
Артыкул дня Венера — другая ўнутраная планета Сонечнай сістэмы з перыядам абароту 224,7 зямных сутак. Названая імем Венеры, багіні кахання з рымскага пантэона. Гэта адзіная з васьмі асноўных планет Сонечнай сістэмы, якая атрымала назву ў гонар жаночага боства. Венера — трэці паводле яркасці аб’ект на небе Зямлі пасля Сонца і Месяца і дасягае бачнай зорнай велічыні −4,6. Паколькі Венера бліжэйшая да Сонца, чым Зямля, яна ніколі не аддаляецца ад Сонца больш чым на 47,8° (для зямнога назіральніка). Лепш за ўсё яна відаць незадоўга да ўзыходу або праз пэўны час пасля заходу Сонца, што дало падставу называць яе таксама Вячэрняя зорка ці Ранішняя зорка (далей…). |
Гэта найлепшыя артыкулы беларускай Вікіпедыі. Яны адпавядаюць вельмі строгім стандартам якасці і з’яўляюцца ўзорам лепшых артыкулаў як з пункту гледжання падачы матэрыялу, так і з пункту гледжання аздаблення. Гл. таксама Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы Гэта адны з лепшых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Па тых ці іншых прычынах яны не адпавядаюць узроўню выдатных, але могуць быць дапрацаваны да гэтага ўзроўню. Гл. таксама Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы Гэта найлепшыя спісы беларускай Вікіпедыі. Яны адпавядаюць вельмі строгім стандартам якасці і з’яўляюцца ўзорам лепшых спісаў як з пункту гледжання падачы матэрыялу, так і з пункту гледжання аздаблення. Гл. таксама Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя спісы |