Партал:Біялогія
партал / From Wikipedia, the free encyclopedia
|
правіць
Запрашаем на партал «Біялогія»Біялогія (ад грэч. βιολογία — βίος, біас, «жыццё»; -λογία, -логія, «навука») — навука пра жыццё, адна з прыродазнаўчых навук, прадметам якой з’яўляюцца жывыя істоты і іх узаемадзеянне з навакольным асяроддзем. Біялогія вывучае ўсе аспекты жыцця, у прыватнасці, структуру, функцыянаванне, рост, паходжанне, эвалюцыю і размеркаванне жывых арганізмаў на Зямлі. Класіфікуе і апісвае жывыя істоты, паходжанне іх тыпаў, узаемадзеянне паміж сабою і з навакольным асяроддзем. Прадметам біялогіі з’яўляюцца ўсе праявы жыцця, як будова і функцыі жывых істот і іх прыродных супольнасцей, распаўсюджанне, вытокі і развіццё, сувязі паміж сабой і нежывой прыродай. Мэты біялогіі — вывучэнне заканамернасцей гэтых праяўленняў, раскрыццё сутнасці жыцця, сістэматызацыя жывых істот. правіць
Выдатны артыкулБеркут, ці арол-маркут (Aquila chrysaetos) — адна з найбольш вядомых драпежных птушак сямейства ястрабіных, самы распаўсюджаны ў свеце арол. Пашырвны ў Паўночным паўшар’і, сустракаецца ў лясных, горных і пустынных раёнах Еўразіі, Паўночнай Афрыкі, Паўночнай Амерыкі. Пазбягае чалавека. На большай частцы арэала жыве асела, трымаецца парамі каля гнязда. Качуе пасля перыяду гнездавання, месца зiмовак у межах гнездавога арэала, акрамя Крайняй Поўначы ва Усходняй Еўропе. Палюе на разнастайную дзічыну, часцей на зайцоў, грызуноў і многія віды птушак. Гняздо робіць на высокім дрэве альбо на цяжкадаступным скалістым уступе. У кладцы звычайна два яйкі, аднак часцей за ўсё выжывае толькі адно птушаня. Выкарыстоўваецца як лоўчая птушка (далей…). правіць
Добры артыкулЖаўрук-смяцюх, ці чубаты жаваранак (Galerida cristata) — від птушак з сямейства жаваранкавых. Яго найбольш яскравым адрозненнем ад іншых прадстаўнікоў жаваранкавых з'яўляецца наяўнасць адносна вялікага чубка з пер'я на галаве. Гэты від распаўсюджаны пераважна ў Еўропе, але сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы, некаторых рэгіёнах Заходняй, Паўднёвай і Усходняй Азіі. Нягледзячы на тое, што ў Чырвоным спісе Міжнароднага саюза аховы прыроды жаўрук-смяцюх апісаны як від пад найменшай пагрозай, заўважыўшы тэндэнцыю да імклівага скарачэння яго колькасці шэраг дзяржаў і міждзяржаўных аб'яднанняў шчыльна заняліся пытаннем аховы гэтай птушкі. Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (далей…). правіць
Выдатны спісправіць
Ці ведаеце вы, што...
правіць
Абраная выяваправіць
Новыя артыкулыНовыя артыкулы па біялогіі:
правіць
КатэгорыіПадкатэгорыі: Надкатэгорыі: правіць
Раздзелы біялогіі
правіць
Як я магу дапамагчы
|