Пан Тадэвуш
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Пан Тадэвуш» (польск.: Pan Tadeusz) — найбуйнейшы твор Адама Міцкевіча, эпічная паэма, якая пісалася ў 1832—1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзена тамсама ў 1834 годзе. Складаецца з 12 «кніг» (амаль 10 тысяч радкоў) і напісаная сілабічным 13-складнікам — польскім александрыйскім вершам. Самы значны мастацкі твор паэта, вялікая нацыянальная эпапея[3].
Пан Тадэвуш | |
---|---|
Pan Tadeusz | |
| |
Жанр | Паэма |
Аўтар | Адам Міцкевіч |
Мова арыгінала | Польская |
Дата першай публікацыі | 1834 |
Выдавецтва | Aleksander Jełowicki[d][1] |
Месца публікацыі | Парыж[2] |
Перакладчык | Я. Семяжон і інш. |
Персанажы | Tadeusz Soplica[d], Judge Soplica[d], Яцак Сапліца, Зося, Telimena[d], Seneschal Hreczecha[d], Ewa Horeszkówna[d], Янкель, The Assessor[d], Гервазы і Q111698604? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поўная назва — «Пан Тадэуш альбо апошні наезд на Літве: Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у дванаццаці быліцах вершам[4]» (Pan Tadeusz, czyli Ostatni zajazd na Litwie. Historia szlachecka z roku 1811 i 1812 we dwunastu księgach wierszem). «Наезд» (польск.: zajazd) — старажытны славянскі тэрмін, які азначае форму выканання прысуду ў маёнткавых справах. Наезд быў формай грамадзянскага правасуддзя, часам — нават афіцыйна прызнанага законным[5][6].
Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым Вялікім Княстве Літоўскім) перад нашэсцем Напалеона на Расію. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі двух узаемнаварожых шляхецкіх фамілій. Задума паэмы эвалюцыянавала з ідыліі (узорам для якой была ідылія Гётэ «Герман і Даратэя (ням.) (бел.») у шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.
У паэме створаны поўны настальгіі і гумару вобраз маляўнічых, але гістарычна асуджаных шляхецкіх нораваў. З самага пачатку паэма атрымала агромністую папулярнасць сярод польскіх эмігрантаў. Лічыцца польскай нацыянальнай эпапеяй і шэдэўрам славеснага жывапісу. Класічныя ілюстрацыі да паэмы стварыў Міхал Эльвіра Андрыёлі. «Пан Тадэвуш» экранізаваны польскім рэжысёрам Анджэем Вайдам (1999).
Рукапіс паэмы з 1870-х гадоў захоўваўся ў бібліятэцы Асалінскіх у Львове разам са спецыяльнай аздобленай шкатулкай для яго захоўвання, з чырвонага дрэва і слановай косці, якую замовіў Станіслаў Тарноўскі і зрабіў львоўскі майстар Юзаф Бжастоўскі. У 1946 годзе разам з асноўнымі фондамі бібліятэкі Асалінскіх рукапіс перавезены ва Уроцлаў, дзе знаходзіцца дагэтуль.