Назад у будучыню
фільм / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Наза́д у бу́дучыню» (англ.: Back to the Future) — амерыканскі фантастычны фільм рэжысёра Роберта Земекіса 1985 года. Сцэнарый напісалі Земекіс і Боб Гейл, выканаўчыя прадзюсары — Стывен Спілберг, Фрэнк Маршал[en] і Кэтлін Кенэдзі[en]. Галоўныя ролі выканалі Майкл Джэй Фокс, Крыстафер Лойд, Ліа Томпсан, Крыспін Гловер і Томас Фрэнсіс Уілсан. Па сюжэце, падлетак Марці Мак-Флай выпадкова трапляе з 1985 у 1955 год, дзе перашкаджае знаёмству сваіх юных бацькоў.
- Гэты артыкул пра першы фільм трылогіі «Назад у будучыню». Пра саму трылогію і франшызу гл. Назад у будучыню (франшыза)
Фільм стаў самым паспяховым фільмам года, сабраўшы больш за 380 мільёнаў долараў па ўсім свеце[7] і атрымаўшы мноства станоўчых водгукаў крытыкаў. Таксама ён атрымаў прэмію Х’юга за найлепшую пастаноўку і прэмію Сатурн за найлепшы фантастычны фільм, а таксама Оскар, Залаты глобус і BAFTA.
З гадамі фільм атрымаў культавы статут і стаў адным з найвялікшых прадстаўнікоў кінематографа 1980-х гадоў. У 2007 годзе Бібліятэка Кангрэса ЗША выбрала гэты фільм для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў[8], а ў чэрвені 2008 года Амерыканскі інстытут кінамастацтва паставіў яго на 10-е месца ў спісе найлепшых карцін у жанры навуковай фантастыкі[9]. Фільм паклаў пачатак трылогіі «Назад у будучыню», якая ўключае «Назад у будучыню 2» (1989) і «Назад у будучыню 3» (1990), і франшызы, у якую ўвайшлі мультыплікацыйны серыял, камп’ютарныя і настольныя гульні, атракцыёны, коміксы, дакументальныя фільмы і інш. У 2020 годзе ў Лондане адбылася прэм’ера тэатральнага мюзікла паводле першага фільма[10].
Станам на люты 2024 года фільм займаў 30 месца ў рэйтынгу 250 найлепшых фільмаў IMDb.